Заброддзе (Жыткавіцкі раён)

былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Забро́ддзе[1] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Жыткавіцкага гарсавета.

Вёска
Заброддзе
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
77 чалавек (2004)
СААТА
3216700036
Заброддзе на карце Беларусі ±
Заброддзе (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Заброддзе (Жыткавіцкі раён)
Заброддзе (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Заброддзе (Жыткавіцкі раён)

У 2014 годзе тэрыторыя вёскі ўвайшла ў склад горада Жыткавічы[2].

Вакол лес.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

7 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 228 км ад Гомелю.

Транспартная сетка правіць

Паблізу аўтадарога Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай, плыўна выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з захаду і ўсходу далучаюцца завулкі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1845 годзе 1293 дзесяціны зямельных угоддзяў. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася смалярня. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 13 двароў 89 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць