Марозавічы (Брэсцкі раён)

Брэсцкі раён

Маро́завічы[1] (трансліт.: Marozavičy, руск.: Морозовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Вёска
Марозавічы
Уезд у Марозавічы - panoramio (1).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 820 041
Марозавічы на карце Беларусі ±
Марозавічы (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Марозавічы (Брэсцкі раён)
Марозавічы (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Марозавічы (Брэсцкі раён)

НасельніцтваПравіць

  • 36 гаспадарак, 66 жыхароў (2005)
  • 51 двор, 215 жыхароў (1876)
  • 409 жыхароў (1897)
  • 36 двароў, 168 жыхароў (1921)

ГісторыяПравіць

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр дзяржаўнага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. МАёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. Вёска з'яўлялася цэнтрам сялянскай грамады. Дзейнічалі народнае вучылішча і карчма. У 1809 годзе маёнтак належаў В.Лышчынскай, якая мела 1080 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Астрамечава".

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць