Вера Якаўлеўна Ляшук
Вера Якаўлеўна Ляшук (1 лістапада 1933, в. Марозавічы, цяпер Брэсцкі раён) — беларуская літаратуразнаўца. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Кандыдат філалагічных навук (1987). Прафесар (1991).
Вера Якаўлеўна Ляшук | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Брэсцкі педагагічны інстытут (1959). З 1963 года — у Брэсцкім універсітэце (у 1980—85 гадах — дэкан філалагічнага факультэта).
Друкуецца з 1957 года. Асноўнымі тэмамі яе даследаванняў ёсць беларуская літаратура, літаратурнае краязнаўства, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур і моў у школе, праблемы педагогікі вышэйшай школы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і манаграфій, адна са складальнікаў падручнікаў-хрэстаматый для школ, зборніка «Паўлюк Багрым» (1994) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры. Мн., 1980.
- Вывучэнне эпічных твораў: 5—8 класы. Мн., 1987.
- Літаратурнае краязнаўства ў школе. Мн., 1991.
- Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры. Мн., 1992. (у сааўт.)
- Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе. Мн., 1994
- Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Мн., 1996.
- Іван Мележ у школе: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Мн, 2002. — 191 с. ISBN 985-478-023-6.
- Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе: дапаможнік для настаўніка. Мн., 2006. — 320 c.
Узнагароды
правіцьЗаслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1987).
Зноскі
Літаратура
правіць- Саламевіч І. Ляшук Вера Якаўлеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).