Рог (Акцябрскі раён)

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Рог[2] (трансліт.: Roh, руск.: Рог) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Вёска
Рог
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
23
Насельніцтва
39[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247303
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240804056
Рог на карце Беларусі ±
Рог (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Рог (Акцябрскі раён)
Рог (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Рог (Акцябрскі раён)

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 31 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 34 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

правіць

На поўдні і захадзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

правіць

Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да кароткай просталінейнай шыротной вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Дзербін» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, жывёлагадоўчая і свінагадоўчая фермы. Крама.

Гісторыя

правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя як хутар у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Напачатку XX стагоддзя дзейнічалі школа і цагельня.

На 1925 год у Валосавіцкім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі гамарня і стальмашня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 25 двароў і забілі 42 жыхары. У баях за вёску і наваколлі загінулі 90 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі; у 1958 годзе ўстаноўлена стэла). 44 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2011 год — 23 двары, 39 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1925 год — 49 двароў.
  • 1940 год — 43 двары, 160 жыхароў.
  • 1959 год — 189 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 45 двароў, 83 жыхары.
  • 2004 год — 36 двароў, 61 жыхар.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

правіць