Ролічы
(Пасля перасылкі з Вёска Ролічы, Іжскі сельсавет)
Ро́лічы[1] (трансліт.: Roličy, руск.: Роличи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў і 51 жыхар.
Вёска
Ролічы
| ||||||||||||||||||||||
Адна вуліца з усходу на захад. Брукаваная.
Гісторыя
правіцьДата заснавання невядомая
У 1844 годзе жыло 15 сем’яў.
У 1904 годзе — 41 сям’я (282 чалавекі).
У 1938 годзе ў складзе Вішнеўскай вясковай гміны Вілейскага павета. 36 дамоў, 191 жыхар.
З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
Зімой у пачатку 1941 года тут арганізаваны калгас «Чырвоная Армія». Старшыня Фёдар Ніканоравіч Кулак.
У 2003 годзе тут было 38 дамоў, 87 жыхароў[2].
-
Камяніца
-
Клець
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́лічы
- ↑ Нарачанка і яе берагі 2013, с. 384—385.
Літаратура
правіць- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 56—357. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ролічы