Віджаянагарская імперыя

(Пасля перасылкі з Віджаянагар)

Віджаянагарская імперыя, або Віджаянагар — індуісцкая імперыя, якая займала ўвесь поўдзень Індыі за ракой Крышна з 1336 года да сярэдзіны XVII стагоддзя. Узнікла ў ходзе барацьбы індусаў Паўднёвай Індыі з мусульманамі Дэлійскага султаната. Дзяржава дасягнула піку магутнасці пры Дварае II (1422—1446), які здзейсніў заваявальныя паходы ў Бірму і на Цэйлон.

Віджаянагар на карце Індыі

У XV—XVI стст. асноўным сапернікам Віджаянагарскай імперыі выступаў Бахманідскі султанат на захадзе Індыі. Пасля распаду султаната княствы, якія з'явіліся з яго частак, аб'ядналіся і нанеслі ў 1565 годзе ў бітве пры Талікоце Віджаянагару паражэнне, ад якога імперыя заняпала.

Літаратура правіць