Відзэмская вышэйшая школа

Відзэмская вышэйшая школа (лат.: Vidzemes Augstskola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Валміеры.

Відзэмская вышэйшая школа
лат.: Vidzemes Augstskola
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва лат.: Vidzemes Augstskola
Міжнародная назва англ.: Vidzeme University of Applied Sciences
Заснаваны 1996
Студэнты 1 000
Размяшчэнне Валміера
Сайт va.lv

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня заснавана ў 1996 годзе для садзейнічання эканамічнаму, палітычнаму і сацыяльнаму развіццю раёна Відземе. У 2001 годзе яна змяніла свой статус з рэгіянальнай дзяржаўнай установы на дзяржаўную. Пазней, у 2004 годзе, было ўведзена дзве праграмы навучання ў магістратуры. У кастрычніку 2013 года вучэльня атрымала узнагароду «Зялёны сцяг», стаўшы першай вышэйшай навучальнай установай у краінах Балтыі, якая мае статус міжнароднага экалагічнага універсітэта.

Вучэльня пачала сваю дзейнасць з чатырох прафесійных адукацыйных праграм другога ўзроўню: паліталогія, эканоміка і кіраванне, арганізацыя і кіраванне турызмам, псіхалогія і сувязі з грамадскасцю. Сёння вучэльня мае 6 кірункаў навучання: кіраванне бізнесам; інфармацыйныя тэхналогіі; камунікацыі; сродкі масавай інфармацыі і кіравання; мехатроніка; турызм і адпачынак; будаўніцтва.

Даследчая дзейнасць вучэльні праходзіць у двух навукова-даследчых інстытутах: Інстытуце сацыяльных, эканамічных і гуманітарных даследаванняў (HESPI) і Інстытуце інжынерыі сацыяльна-тэхнічных сістэм (SSII).

Спасылкі правіць