Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч

беларускі дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Вікенцій Макарэвіч)

Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч (пам. 24 верасня 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (19972001).

Вікенцій Макарэвіч
в.а. старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
30 ліпеня 1997 — 13 сакавіка 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Папярэднік Пётр Крэчка
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
13 сакавіка 1998 — 1 лістапада 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Пераемнік Аляксандр Шпілеўскі
Смерць 24 верасня 2020(2020-09-24)
Дзейнасць мытнік
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу

Біяграфія правіць

У мытных органах з сакавіка 1970 года. Прайшоў шлях ад інспектара да начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні.

З 16 ліпеня 1993 года — намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

17 студзеня 1994 года прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу[2].

30 ліпеня 1997 года быў прызначаны выканаўчым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].

З 13 сакавіка 1998 года — Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[4].

1 лістапада 2001 года ў сувязі са складаннем Урадам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў перад ізноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь спыніў свае паўнамоцтвы[5].

З сярэдзіны 2006 года — дырэктар ААТ «Белкультгандаль»[6].

Памёр 24 верасня 2020 года.

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1993 № 469 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь і аб вызваленні ад гэтых абавязкаў Н. Н. Вавохіна» Архівавана 6 сакавіка 2016.
  2. http://www.levonevski.net/pravo/razdel5/num2/5d21071.html
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 1997 № 413 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча выконваючым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 1998 № 112 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2001 года № 613 «Аб спыненні паўнамоцтваў асобных членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  6. Інтэрв’ю часопісу «Дырэктар» Архівавана 4 сакавіка 2016.