Віктар Іванавіч Ялатаў
Віктар Іванавіч Яла́таў (10 жніўня 1923, Баку — 1 верасня 1980) — беларускі музыказнавец-фалькларыст. Доктар мастацтвазнаўства (1978).
Віктар Іванавіч Ялатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1923 ці 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1980 ці 1980[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | музыказнаўства[1] і фалькларыстыка[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1955). 3 1955 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў лад, рытм, мелодыку беларускай народнай музыкі. Аўтар кніг «Ад песні да песні» (1961), «Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі» (1964), «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі» (1966), «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі» (1970), «Па слядах аднаго рытму» (1974), «Песні ўсходнеславянскай супольнасці» (1977). Складальнік музычнай часткі 7-томнага акадэмічнага выдання «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жніўныя песні» (1974), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Восеньскія і талочныя песні» (1981).
Зноскі
Літаратура
правіць- Мажэйка З. Ялатаў // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.