Віктар Сазонавіч Пратасеня
Ві́ктар Сазо́навіч Пратасе́ня (14 жніўня 1925, вёска Пагост, Салігорскі раён — 3 чэрвеня 2001) — беларускі савецкі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).
Віктар Сазонавіч Пратасеня | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 2001 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Скончыў у 1959 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1960—1969 гадах дырэктар мастацка-экспертнай калегіі Міністэрства культуры БССР. У 1973—1977 гадах старшыня праўлення Беларускага саюза мастакоў і сакратар Саюза мастакоў СССР.
Творчасць
правіцьСярод твораў В. С. Пратасені шэраг партрэтаў вядомых людзей: Герояў Савецкага Саюза В. З. Харужай, М. П. Шмырова, М. А. Кедышкі: Герояў Сацыялістычнай Працы М. К. Макарэвіч, А. М. Громава і інш. Аўтар серыі партрэтаў «Значныя людзі Рагачоўскага раёна», тэматычных кампазіцый «Віхуры варожыя», «Калгасныя даяркі», «Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі». Сярод твораў мастака пейзажы «Нёман», «Бярэзіна», «Над возерам», «Перад навальніцай» і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 24. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).