Віктар Пятровіч Стрэльнікаў

вучоны ў галіне анатоміі

Віктар Пятровіч Стрэльнікаў (нар. 22 кастрычніка 1931, с. Казлоўка, Цярноўскі раён, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі урач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1972).

Віктар Пятровіч Стрэльнікаў
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1931(1931-10-22) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера анатомія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Варонежскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1956 годзе.

Працаваў у Варонежскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1958—1971, прафесар кафедры нармальнай анатоміі), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1972, прафесар кафедры анатоміі, у 1972—2001 — загадчык кафедры, 1977—1978 — дэкан факультэта завочнага навучання, 1980—1985 — прарэктар па навукова-даследчай рабоце).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: нармальная анатомія чалавека; спартыўная антрапалогія.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1987) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Экспериментально-морфологический анализ состава нервных волокон нервов плечевого сплетения : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 751 / Стрельников В. П. — Воронеж, 1968.
  • Морфология шейного сплетения человека : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / В. П. Стрельников. ― Воронеж, 1959.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Стрэ́льнікаў Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стрельников Виктор Петрович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 420.
  • Стрельников Виктор Петрович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 10—11.
  • Кафедра анатомии // Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. ― Минск, 2007. — С. 247—249. — В содержании о Стрельникове В. П.