Віктар Пятровіч Сташчанюк
Віктар Пятровіч Сташчанюк (1 красавіка 1933, Сёгда, Навагрудскі павет, Польшча, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці — 7 лютага 2007[1]) — беларускі мастак-графік
Віктар Пятровіч Сташчанюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 2007 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | графіка, станковы жывапіс[d] і дэкаратыўная размалёўка |
Біяграфія
правіцьДзяцінства правёў на Навагрудчыне.
Скончыў архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ў 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў архітэктарам інстытута «Белдзіпрагандаль» (1966—1984), мастаком мінскага Палаца мастацтва (1984—1986) і Дома літаратараў (1986—1990).
Член Беларускага саюз мастакоў з 1993 года.
Памёр 7 лютага 2007 года, пахаваны на старых могілках у Навагрудку.
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковай і кніжнай графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка). Асноўная тэма творчасці — гісторыя Беларусі.
Вялікую ўвагу надаваў вывучэнню гістарычнага выгляду помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, рабіў іх графічныя рэканструкцыі.
Ілюстраваў «Пінскую шляхту» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Па слядах аднаго міфа» Міколы Ермаловіча, «Адкуль наш род» У. Арлова. Стварыў серыю графічных аркушаў, прысвечаную старажытным беларускім гарадам — Навагрудку, Вільні, Полацку. Аўтар графічных серый «Мінск гістарычны», «Па Беларусі», «Мой Навагрудак», рэльефаў «Мікола Гусоўскі», «Тадэвуш Касцюшка», «Эмілія Плятэр».
Займаўся дызайн-графікай паштовых канвертаў і марак. Многія выявы культурных каштоўнасцей на паштовых марках Рэспублікі Беларусь аўтарства Віктара Сташчанюка. Маркі аўтарства Сташчанюка адзначаны на міжнароднай выставе ў Парыжы як найлепшыя ў сваёй катэгорыі.
З 1976 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Удзельнічаў ва ўсіх выставах і творчых акцыях мастакоўская суполка «Пагоня». Першая персанальная выстава «Наваградку 950 у замалёўках і творчасці Віктара Сташчанюка» (1996). У 2003 годзе ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася юбілейная выстава.
Аўтар кніг «У прасторы часу. Вершы, малюнкі» (Мінск, 2002), «Сцежкамі роднага краю» (Мінск, 2005).
Творы мастака знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Літаратурнага музея М. Багдановіча, Літаратурнага музея В. Дуніна-Марцінкевіча ў в. Пяршаі Гродзенскай вобласці, музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах, Заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка, Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у прыватных калекцыях.
Крыніцы
правіць- ↑ Свабода, Радыё. Вянок памяці: Віктар Сташчанюк . Радыё Свабода (5 снежня 2007). Праверана 2 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 511.
- Віктар Сташчанюк : [жывапіс : альбом. — Б. м., [2003?]. — [30] с.
- Максім Багдановіч : энцыклапедыя. — Мінск, 2011. — С. 483—484.
- Мастацтва. — 2017. — № 1. — С. 12-15.
- Минский курьер. — 2007. — 20 апреля (№ 81). — С. 6.
- У прасторы часу : вершы, малюнкі / Віктар Сташчанюк. — Мінск, 2002. — 64 c.
- Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / [рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 366.
- Янка Купала : энцыклапедыя : [у 3 т.]. — Мінск, 2018. — Т. 3. — С. 244.
Спасылкі
правіць- Мастацтва - Відарысы Віктара Сташчанюка(недаступная спасылка). www.kimpress.by. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2024. Праверана 2 красавіка 2024.