Віктар Шутовіч
Віктар Шутовіч (27 кастрычніка 1890, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — 1 сакавіка 1960, Барысаў) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.
Віктар Шутовіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | публіцыст, каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1960 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
![]() |
Біяграфія
правіцьБыў высвенчаны ў 1913 годзе ў Вільні. Пачаткова служыў у касцёле Святога Іосіфа ў Барадзенічах Браслаўскага павета. У 1928 годзе польскія ўлады прыцягнулі Шутовіча да суда фактычна за казанні на беларускай мове, аднак справу скасавалі ў сувязі з амністыяй[1]. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 года — вікарый і прэфект у Харошчы каля Беластоку. Служыў у мінскім Чырвоным касцёле (з вясны 1944 да 1945). 26 студзеня 1945 года арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Да 1955 года зняволены лагераў у Комі АССР[2]. Вызвалены 20 сакавіка 1955 года, вярнуўся ў Мінск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) у Барысаве, дзе і памёр. Пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.
Апрацаваў зборнік «Калядныя песні», выдадзены Нінай Абрамчык у Берліне.
Крыніцы
правіць- ↑ Pawet: Ксёндз Віктар Шутовіч і горад Ліда . pawet.net. Праверана 27 кастрычніка 2024.
- ↑ Шутовіч Віктар Іванавіч (1890) . Адкрыты спіс. Праверана 27 кастрычніка 2024.