Кальварыйскія могілкі (Барысаў)
Кальварыйскія могілкі, або Кальварыя[1] — каталіцкія могілкі горада Барысава, размешчаныя ў вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад горада.
Кальварыйскія могілкі | |
---|---|
54°15′16″ пн. ш. 28°33′59″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Мінская вобласць |
Раён | Барысаўскі раён |
Месцазнаходжанне | Вуглы |
Гісторыя | |
Дата заснавання | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМогілкі былі заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя, калі побач з каталіцкай капліцай пачалі хаваць нябожчыкаў.
У XIX стагоддзі на могілках узведзена цагляная капліца ў стылі класіцызму[2].
У пачатку XX стагоддзя на месцы старой была пабудавана новая драўляная капліца[3][4]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[5].
Капліцу з бакоў атачалі 4 каплічкі, у якіх знаходзіліся постаці евангелістаў. Акрамя гэтага, на могілках стаялі яшчэ 12 капліцаў са стацыямі Крыжовага Шляху[6].
Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[6]. Капліца была знішчана ў 1950-я гады[2], паводле іншых звестак была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[5].
У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Віктар Шутовіч (1890—1960) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.
Зноскі
- ↑ Расклад набажэнстваў на могілках Барысаўскага дэканату
- ↑ а б Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.
- ↑ Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ а б Памяць пра Віктара Шутовіча жыве ў Барысаве
- ↑ а б Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. / Тэкст і фота А. Яроменкі. Уводзіны Ул. Трацэўскага, — Мн.: ВУП «Выд-ва „Про Хрысто“». — 2003. — 256 с. ISBN 985-6628-37-7. — С. 135
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальварыйскія могілкі (Барысаў)
- Кальварыйскія могілкі (Барысаў) на сайце Radzima.org
- Кальварыйскія могілкі (Барысаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)