Капліца (Барысаў)
Вуглы
Капліца — капліца на Кальварыйскіх могілках у вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад Барысава.
Капліца | |
Капліца | |
---|---|
![]() | |
54°15′17″ пн. ш. 28°34′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вуглы |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Барысаўскі |
Дата пабудовы | 1995 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьУзведзена ў 1995 годзе з цэглы на месцы капліцы XVIII стагоддзя, знішчанай у 1950-я гады[1]. Асвечана 25 чэрвеня 1995 года[2].
Архітэктура
правіцьВырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай, над якой стромкі двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Шырокі ўваходны праём накрыты двухсхільным кансольным казырком, над якім паўкруглая люкарна. Памяшканне асветлена 2 арачнымі аконнымі праёмамі ў апсідзе.
Зноскі
- ↑ Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Каталіцкія святыні : Мінска-Магілеўс. архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты / Тэкст і фота Яроменкі А.; Уводз. Трацэўскага У.. — Мн.: Про Хрысто, 2003. — 255 с. — ISBN 985-6628-38-5, 985-6628-37-7. — С. 135
Літаратура
правіць- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- Капліца (Барысаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)