Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Барысаў)
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — парафіяльны касцёл у горадзе Барысаве. Заснаваны 26 жніўня 1642 года.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°14′30,24″ пн. ш. 28°30′20,76″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Барысаў |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1642 |
Будаўніцтва | 1806—1823 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000002 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ часы маскоўскай акупацыі 1655—1662 гадоў не дзейнічаў. Першы касцёл быў драўляным. Згарэў у 1806 годзе. Адразу пасля таго на тым самым месцы пачалося ўзвядзенне новага мураванага касцёла, якое завяршылася ў 1823 годзе. У 1836—1837 гадах быў часткова перабудаваны — на пярэднім фасадзе замест калон з порцікам была зроблена вежа. У 30-х гадах ХХ стагоддзя касцёл быў зачынены. У час Другой сусветнай вайны храм працаваў зноў. У пасляваенны час была часткова разабрана вежа. У 90-х гадах ХХ стагоддзя яна была адноўлена. Касцёл захаваўся да нашага часу, выкарыстоўваецца па прызначэнню, знаходзіцца на вуліцы ІІІ Інтэрнацыянала.
Архітэктура
правіцьІснуючы храм пабудаваны ў стылі позняга класіцызму (ампіру) паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі. У другой палавіне 19 ст. бакавыя вежы знесены і па цэнтры фасада ўзведзена масіўная пяціярусная (два васьмерыкі на трох чацверыках) вежа-званіца з высокім гранёным шпілем і крыжом ажурнай мастацкай коўкі. Першапачаткова ўваходны партал быў вырашаны манументальным класіцыстычным порцікам, у 1830 г. замест калон узведзена вежа, у яе ніжнім ярусе створаны тры арачныя ўваходы, аформленыя класічнымі пілястравымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі, цэнтральны з якіх фланкіраваны дзвумя ярусамі арачных экседраў. Бакавыя нефы на фасадзе вылучаліся магутнымі арачнымі аконнымі праёмамі і прамавугольнымі парапетамі ў завяршэнні. Аб’ём цэнтральнага нефа больш высокі, накрыты двухсхільным дахам, які над прамавугольнай апсідай утварае трохвугольны франтон, завершаны чацверыковай сігнатуркай. У верхняй частцы сцен цэнтральнага нефа размешчаны паўкруглыя люкарны, бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і буйнымі пілястрамі ў прасценках, апяразаны шырокім карнізам на дэнтыкулах.
Унутраная прастора падзелена на нефы магутнымі архаічнымі канелюраванымі калонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць высокі, буйна члянёны антаблемент з трыгліфным фрызам. Цэнтральны неф быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам — хоры, пад будынкам — скляпы. У галоўным алтары, вырашаным чатырохкалонным порцікам з «разарваным» франтонам, знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай з дзіцем (Адзігітрыя) у сярэбранай рызе. Па сценах бакавых нефаў былі размешчаны тэракотавыя гарэльефныя пано-стацыі на сюжэт Крыжовага шляху (1899)[1].
- Нупрэй Гзоўскі;
- да 1901 — Ян Юзафавіч Лукашэвіч;
- 1902—1918? — Юзаф Юзафавіч Гурко;
- 1903—1905 — Юліян Міхайлавіч Гронскі;
- 1909—1910 — Францішак Цыбульскі;
- 1910—1911 — Пётр Грыб;
- 1911—1912 — Мечыслаў Клінт;
- 1912—1913 — Аляксандр Лянтоўскі;
- 1913—1914 — Юзаф Ворслаў;
- 1915 — Ісідар Горыс;
- 1915—1918 — Язэп-Станіслаў Жамойтук;
- да 1922 — Ян Георгіевіч Було;
- 1923—1927? — Фелікс Браніслававіч Каспяровіч;
- 1923—1933 — Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі;
- 1933—1937 — Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч.
Зноскі
- ↑ http://www.gants-region.info/index/barysawski_kascjol_naradzhehnnja_najsvjacejshaj_dzevy_maryi/0-3064
- ↑ Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 494-495. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Літаратура
правіць- С. Н. Мащенко «Минск и окрестности»; Минск «Вышэйшая школа» 2008
- Hauser Zbigniew, «Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach na Białorusi», Warszawa 2005
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
Спасылкі
правіцьКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Барысаў) на Вікісховішчы |