Віктар Эрысэ
Ві́ктар Эры́сэ (ісп.: Víctor Erice, [ˈbiɣtoɾ eˈɾiθe]; нар. 30 чэрвеня 1940, Каранса , Біская, Іспанія) — іспанскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Найбольш вядомы сваімі двума мастацкімі фільмамі: «Дух вулля » (1973), які многія лічаць адным з найвялікшых іспанскіх фільмаў[2][3], і «Поўдзень» (1983).
Віктар Эрысэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1940[1] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Кар’ера | з 1969 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0258977 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВіктар Эрысэ нарадзіўся 30 чэрвеня 1940 года ў Карансе , правінцыя Біская (Іспанія). Вывучаў права, паліталогію і эканоміку ў Мадрыдскім універсітэце. У 1963 годзе наведваў Афіцыйную школу кінематаграфіі , дзе вывучаў рэжысуру.
Напачатку сваёй кар’еры Эрысэ працаваў кінакрытыкам, пішучы рэцэнзіі для іспанскага кіначасопіса «Nuestro Cine», а таксама зняў серыю кароткаметражных фільмаў. У 1973 годзе ёе дэбютаваў у вялікім кіно з фільмам «Дух вулля », які быў высока ацэнены крытыкамі і стаў пераломным момантам у гісторыі іспанскага кіно.
Эрысэ быў сярод тых кінематаграфістаў, якія жылі пры франкісцкім рэжыме. На момант выхаду яго першага фільма ў 1973 годзе Франсіска Франка ўсё яшчэ быў пры ўладзе[4]. Адна з рэчаў, якімі вядомы «Дух вулля », — гэта выкарыстанне сімвалізму, дзеля адлюстравання жыцця ў Іспаніі пры кіраванні Франка. Размяшчэнне фільма ў 1940 годзе, на пачатку праўлення Франка, было рызыкай для Эрысэ, улічваючы, што фільм «не быў прапагандысцкай патугай, у якой непахісныя франкісты перамагалі злых рэспубліканцаў, што забіваюць святароў»[5].
Праз дзесяць гадоў Эрысэ напісаў сцэнарый і паставіў фільм «Поўдзень» (1983). Карціна, заснаваная на апавяданні Адэлаіды Гарсія Маралес , была высока ацэнена крытыкамі і была прадстаўлена ў асноўным конкурсе 36-га Канскага кінафестывалю.
Трэцяй поўнаметражнай працай Эрысэ стаў дакументальны фільм «Сонца айвы» (1992). Фільм апавядаў пра жыццё іспанскага мастака Антоніа Лопеса Гарсію і яго спробы адлюстраваць айвавае дрэва, якое расце ў яго садзе. Фільм атрымаў Прыз журы і Прыз ФІПРЭСІ на Канскім кінафестывалі 1992 года[6].
Эрысэ займаўся распрацоўкай (і павінен быў стаць рэжысёрам) фільма «Чары Шанхая », экранізацыі аднайменнага рамана Хуана Марсэ , але прадзюсар Андрэс Вісэнтэ Гомес перадаў праект рэжысёру Фернанда Труэба[7]. Гэтая адмова стала «вялікім расчараваннем» для Эрысэ[7].
У 2010 годзе ён быў сябрам журы Канскага кінафестывалю[8]. На кінафестывалі ў Лакарна ў 2014 годзе Эрысэ быў узнагароджаны прэміяй «Залаты леапард » за прыжыццёвыя дасягненні[9].
У 2023 годзе, праз трыццаць гадоў пасля яго апошняга поўнаметражнага фільма, выйшла новая карціна Эрысэ «Заплюшчы вочы ».
Фільмаграфія
правіцьКароткаметражныя фільмы
правіць- На тэрасе (En la Terraza, 1961)
- Старонкі страчанага дзённіка (Páginas de un diario perdido, 1962)
- Страчаныя дні (Los días Perdidos, 1963)
- Між рэйкамі (Entre Vías, 1966)
- Alumbramiento (2002)
Поўнаметражныя фільмы
правіць- Дух вулля (El espíritu de la colmena, 1973)
- Поўдзень (El Sur, 1983)
- Сонца айвы (El sol del membrillo, 1992)
- Заплюшчы вочы (Cerrar los ojos, 2023)
Іншае
правіць- Паядынкі (Los desafíos, 1969; фрагмент)
- На дзесяць хвілін старэйшы: Труба (фрагмент «Лінія жыцця »)
- Гістарычны цэнтр (фрагмент)
Спадчына
правіцьПрацы Эрысэ, у якіх фігуруюць дзеці, поўныя мар і цягі да фантастычнага падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у далейшым аказалі ўплыў на Гільерма дэль Тора і яго фільмы «Хрыбет д’ябла» і «Лабірынт фаўна».
Крыніцы
правіць- ↑ Victor Erice // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roger Ebert. "Everything in the movies is fake" (англ.). Сайт Роджэра Эберта (20 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ The 1,000 Greatest Films (Table) (англ.). Сайт «They Shoot Pictures, Don't They?». Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ Kevin Hagopian. The Spirit of the Beehive (англ.). Сайт «www.albany.edu». Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ Kim Newman. Empire Essay: The Spirit Of The Beehive Review (англ.). Сайт часопіса «Empire (часопіс)» (12 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ EL SOL DEL MEMBRILLO (DREAM OF LIGHT) . Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ а б Guillermo Correo. Víctor Erice vuelve al largometraje después de tres décadas con 'Cerrar los ojos' (ісп.). Сайт «El Español », раздзел «El Cultural» (7 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2022. Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ Rebecca Leffler. Cannes reveals Competition lineup (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (15 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2023. Праверана 21 ліпеня 2023.
- ↑ Nick Vivarelli. Locarno Film Festival To Honor Spanish Auteur Victor Erice (англ.). Сайт «Variety» (15 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2021. Праверана 21 ліпеня 2023.
Літаратура
правіць- Arocena C. Víctor Erice. Madrid: Ediciones Cátedra, 1996
- Ehrlich L.C. The cinema of Víctor Erice: an open window. Lanham: Scarecrow Press, 2000
- Latorre J. Tres décadas de El espíritu de la colmena. Madrid: Ediciones Internacionales Universitarias, 2006
- Cerrato R. Víctor Erice: el poeta pictórico. Madrid: Ediciones JC, 2006
Спасылкі
правіць- Віктар Эрысэ на сайце «Internet Movie Database»