Віктар Яўгенавіч Панін (фізік)

Віктар Яўгенавіч Па́нін (10 лістапада 1930, Сяміпалацінск, Казахская ССР — 25 верасня 2020, Томск, Расія) — вучоны ў галіне фізікі трываласці і матэрыялазнаўства. Замежны член НАН Беларусі (2000). Акадэмік АН СССР (1987; чл.-кар. з 1981), Расійскай АН (1991), замежны член НАН Украіны (2009), доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1971). Ганаровы доктар Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000). Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2000). Ганаровы грамадзянін г. Томска (2000).

Віктар Яўгенавіч Панін
Дата нараджэння 10 лістапада 1930(1930-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 2020(2020-09-25) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера механіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Mariya Bolshanina[d]
Вядомыя вучні Sergey Psakhie[d]
Член у
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1952). З 1956 працаваў там жа: з 1959 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 — загадчык аддзела Сібірскага фізіка-тэхнічнага інстытута пры універсітэце. У 1980—1984 — намеснік дырэктара Інстытута оптыкі атмасферы Сібірскага аддзялення АН СССР. З 1984 — дырэктар Інстытута фізікі трываласці і матэрыялазнаўства Сібірскага аддзялення РАН, з 2002 — Дарадца РАН, загадчык лабараторыі гэтага інстытута. Адначасова з 1980 — загадчык кафедры Томскага політэхнічнага ўніверсітэта. З 1998 — галоўны рэдактар ​​часопіса «Фізічная мезамеханіка».

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, фізікі трываласці і пластычнасці, матэрыялазнаўства. Распрацоўвае новы навуковы напрамак — фізічная мезамеханіка матэрыялаў, якая дазваляе звязаць механіку суцэльнага асяроддзя (макраўзровень), фізіку пластычнай дэфармацыі (мікраўзровень) і фізічнае матэрыялазнаўства. Сфармуляваў і абгрунтаваў асноўныя прынцыпы фізічнай мезамеханікі.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 39 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В. А. Капцюга (2002) за цыкл работ «Фізічная мезамеханіка і новыя ўяўленні аб кантактным разбурэнні градыентных матэрыялаў: распрацоўка тэхналогій паверхневай інжынерыі матэрыялаў канструкцый».

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981, 1986), «За заслугі перад Айчынай» I (2007) і IV (1998) ступеней, медалямі.

Асноўныя працы

правіць
  • Структурные уровни деформации твердых тел. Новосибирск, 1985 (у суаўт.).
  • Физическая мезомеханика и компьютерное конструирование материалов : в 2 т. Новосибирск, 1995 (у суаўт.).
  • Поверхностные слои нагруженных твердых тел как мезоскопический структурный уровень деформации // Физ. мезомеханика. 2001. Т. 4, № 3 (у суаўт.).

Спасылкі

правіць