Віктрыцый Руанскі (фр.: Victrice de Rouen; італ.: Victricio di Rouen; 330-я — да 409, верагодна 407) — святы, біскуп Руанскі, прапаведнік і пісьменнік. Дзень памяці адзначаецца 7 жніўня.

Віктрыцый

Дзейнасць святар, аўтар
Нараджэнне 330
Смерць 407
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Віктрыцый быў сынам рымскага легіянера і праходзіў службу ў войску. Пасля прыняцця хрысціянства ён адмовіўся ад войска. Ён быў пабіты бізунамі і асуджаны да пакарання смерцю, але здолеў пазбегнуць яго. Віктрыцый хрысціянізваў плямёны ў Фландрыі, Эно і Брабанце. Стаў біскупам Руана ў 386 або 393 годзе. Быў запрошаны ў Брытанію ў 396 годзе для дапамогі ў вырашэнні супярэчнасцяў мясцовых біскупаў. Быў абвінавачаны ў ерасі, але яго абараніў Папа Рымскі Інакенцій I, ад якога ён атрымаў важныя дэкрэталіі (пастановы рымскіх пап, якія выдаваліся ў форме пасланняў) «Liber Regularum». У 396 годзе мошчы святых Віталя і Агрыкалы былі адпраўленыя Віктрыцыю, святому Паўліну з Нолы і іншым. Віктрыцый напісаў «Усхваленне Святых» (De Laude Sanctorum).

Зноскі