Вінаградны слімак

(Пасля перасылкі з Вінаградны смоўж)

Вінагра́дны слімак, Вінаградны смоўж[1] (Helix pomatia) — наземны бруханогі малюск атрада лёгачных слімакоў сямейства геліцыд[2].

Вінаградны слімак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helix pomatia Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  77907
NCBI  6536
EOL  449906
Ракавiна Helix pomatia.

Арэал і экалогія

правіць

Від рассяліўся ва ўсіх, акрамя паўночнай, частках Еўропы і на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Жыве ў зарасніку, на светлых лясных узлесках, у садах, парках. Слімак знаходзіцца ў актыўным стане з вясны да першых халадоў, пасля чаго закопваецца ў глебу на глыбіню да 30 см і ўпадае ў анабіёз. Як правіла, зімуе ў адных і тых жа сховішчах. Падчас анабіёзу вусце ракавіны зачыняецца вапнавай коркай — эпіфрагмай, таўшчыня якой залежыць ад суровасці зімовага часу.

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Лічыцца, што радзімай Helix pomatia з’яўляюцца Цэнтральная і Паўднёва-Усходняя Еўропа. З даўніх часоў чалавек выкарыстоваў Helix pomatia ў якасці ежы.

У прыродзе Helix pomatia жыве ў сярэднім 7-8 гадоў, але нярэдка можа дажыць і да 20 гадоў, калі не будзе з’едзены драпежнікам. Зарэгістраваны рэкорд працягласці жыцця 30 гадоў[3], аднак у дадзеным выпадку асобіна ўтрымлівалася ў хатніх умовах.

Зноскі

  1. Вінаградны смоўж // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 459
  2. Bouchet P. і Rocroi J.-P. Classification and nomenclator of gastropod families. — Хакенхайм : Malacologia: International Journal of Malacology. ConchBooks, 2005. 397 с. ISBN 3-925919-72-4. http://www.vliz.be/Vmdcdata/imis2/ref.php?refid=78278 (англ.) — таксанамічная кніга пра класіфікацыю сямействаў бруханогіх малюскаў.
  3. The Roman Snail, Helix pomatia Архівавана 1 сакавіка 2010. (англ.) — артыкул на англійскім малакалагічным сайце www.weichtiere.at.