Вінсентэ Хуан Масіп

Вінсентэ Хуан Масіп; 1505 або 1510, Валенсія — 21 снежня 1579, Бакайрэнтэ, Валенсія) — іспанскі жывапісец.

Вінсентэ Хуан Масіп
ісп.: Juan de Juanes
катал.: Joan de Joanes
Фатаграфія
Дата нараджэння 1505[1] ці 1510[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1579(1579-12-21)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Vicente Masip[d]
Дзеці Dorotea Joanes[d], Margarita Joanes[d] і Vicente Macip Comes[d]
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[4]

Нарадзіўся ў Фуэнтэ-ла-Ігера, каля Валенсіі, паміж 1505 і 1510 гг. Адукацыю атрымаў у Італіі праз вывучэнне твораў Рафаэля і потым, вярнуўшыся на радзіму, імкнуўся ў сваіх працах пераймаць стылю гэтага майстра. Памёр у Бакайрэнтэ, непадалёк ад Валенсіі, у 1579 г.

Выдатнейшыя з яго карцін — «Св. Сямейства» (у рызніцы валенсійскага сабора), «Хрышчэнне Гасподняе» і «Зварот апостала Паўла да Хрыста» (абедзве ў гэтым саборы), «Бязгрэшнае зачацце» (у царкве езуітаў, у Валенсіі), пяць карцін, якія паказваюць эпізоды з жыцця св. Стэфана (у мадрыдскім музеі дэль Прада), «Зняцце з крыжа» (там жа) і «Тайная Вячэра» (там жа). За межамі Іспаніі творы Хуанеса складаюць вялікую рэдкасць. У Эрмітажы ён прадстаўлены карцінамі: «Маці Божая з Дзіцяткам Хрыстом, дзецьмі Янам Хрысціцелем, Янам Евангелістам і анёлам», «Сан Вісентэ Ферэр» і «Св. Ганна».

Зноскі