Вінчэнца Вівіяні
Вінчэнца Вівіяні (італ.: Vincenzo Viviani; 5 красавіка 1622, Фларэнцыя — 22 верасня 1703, Фларэнцыя) — італьянскі фізік і матэматык, вучань Галілея і Тарычэлі, складальнік першай біяграфіі Галілея.
Вінчэнца Вівіяні | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1622[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1703[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, астраном |
Навуковая сфера | матэматыка[3] і фізіка[3] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эванджэліста Тарычэлі і Галілеа Галілей |
Вядомыя вучні | Isaac Barrow[d] |
Член у | |
![]() |
Навуковая дзейнасць Правіць
У 1644 годзе Вівіяні і Тарычэлі паставілі класічны вопыт па вымярэнні атмасфернага ціску. Шкляную трубку з ртуццю перакулілі ў шырокі посуд, таксама напоўнены ртуццю. Слупок ртуці ў трубцы спыніўся на вышыні (у сучасных адзінках) 760 мм.
У 1660 Вівіяні, сумесна з Барэлі, правялі даволі дакладнае вымярэнне хуткасці гуку і атрымалі значэнне, якое адпавядае прыкладна 350 м/сек. Больш раннія вымярэнні, выкананыя Гасендзі, ацэньвалі хуткасць гуку ў 478 м/сек (сучасная адзнака: 331,3 м/сек пры 0 °C).
У 1661 Вівіяні даследаваў прыладу, якая два стагоддзі пазней атрымала назву маятнік Фуко, аднак ні да якіх пэўных высноваў не прыйшоў. Вывучаў цыклоіду і паказаў, як будаваць касацельную да яе. Прапанаваў сваю рэканструкцыю страчанай V кнігі «канічных перасекаў» Апалонія (па захаваных каментарыях да яе). Паказаў, што трысекцыя вугла можа быць выканана з дапамогай роўнабаковай гіпербалы. Іншыя працы тычыліся інжынернай справы, оптыкі, акустыкі.
Працы Правіць
- Біяграфія Галілея. (італ.)
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Vincentino Viviani // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура Правіць
А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.543
Спасылкі Правіць
- Сайт Вівіяні на Galileo Project.
- Vincenzo Viviani Архівавана 9 ліпеня 2011., біяграфія ад Mac Tutor.