Віталь Міхайлавіч Воўк

Вітáль Міхáйлавіч Вóўк (1962, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2014[1]—2018).

Віталь Міхайлавіч Воўк
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2014 — 16 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Дзмітрый Кацярыніч
Пераемнік Павел Уцюпін
Генеральны дырэктар ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў»
4 кастрычніка 2011 — 27 снежня 2014
Папярэднік Генадзь Сінягоўскі
Пераемнік Ігар Летаў
Нараджэнне 30 лістапада 1962(1962-11-30) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць генеральны дырэктар
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

У 1984 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «аўтамабілі і трактары», а ў 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы спецыяльнасць «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1984—2001 гадах працаваў на розных пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе, а затым — Мінскім заводзе колавых цягачоў.

У 2001—2006 гадах з’яўляўся генеральным дырэктарам ТАА «ЮКОЛА-СЭРВІС» і ТАА «ЮКОЛА Мотарс».

У 2006—2010 гадах — намеснік генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі завод колавых цягачоў» па камерцыйных пытаннях, з 2010 па 2011 год — генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Волат-Санцзян».

З кастрычніка 2011 г. па снежань 2014 Віталь Міхайлавіч Воўк узначальваў ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 27 снежня 2014 прызначыў Віталя Міхайлавіча Воўка Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].

16 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Міністра прамысловасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў[4].

18 верасня 2018 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці[5].

11 чэрвеня 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі трактарны завод»[6].

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. Віталь Воўк назначаны міністрам прамысловасці
  2. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 16.08.2018.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 370 «О В. М. Вовке» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 верасня 2018).
  6. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. // БелТА
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 23 чэрвеня 2014 г. № 294 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні».