Павел Уладзіміравіч Уцюпін

беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Павел Уцюпін)

Павел Уладзіміравіч Уцю́пін (нар. 17 снежня 1976, с. Папоўка, Харольскі раён, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан (з 2020).

Павел Уладзіміравіч Уцюпін
Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Віталь Воўк
Пераемнік Пётр Пархомчык
Намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь
8 лістапада 2011 — студзень 2017
Намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
студзень 2017 — 18 жніўня 2018
Нараджэнне 17 снежня 1976(1976-12-17) (47 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, дзяржаўны дзеяч
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў сям’і Любові і Уладзіміра Уцюпіных, якая паходзіла з Кургана. Бацька быў ваенным, таму сям’я шмат пераязджала па СССР, у выніку асеўшы ў Барысаве[1].

Вучыўся ў гімназіі ў Барысаве[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканаміст, магістр эканамічных навук; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне міжнародных адносін.

Працаваў намеснікам дырэктара па знешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль В», начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў вытворча-камерцыйнай фірмы «УТВ», эканамістам планава-эканамічнага аддзела сумеснага прадпрыемства «ФрэБор» у горадзе Барысаве. Пасля заканчэння аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта быў саветнікам, галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 2006 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».

У 2008 годзе Уцюпін быў абраны членам Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці[1].

У парадку пераводу пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2011 г. № 1494 прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам прамысловасці Беларусі[2], заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года.

20 ліпеня 2020 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан[3]

Сям’я правіць

Маці Любоў Уцюпіна працавала настаўніцай малодшых класаў. Малодшая сястра — Крысціна, працуе юрысконсультам[1].

У БДЭУ пазнёміўся з будучай жонкай Александрынай, якая паходзіла з Новалукомля. У 2005 годзе пара ажанілася. Маюць дваіх дзяцей, старэйшай дачцэ Сафіі — 12 гадоў. Сыну Андрэю — 10 (2018)[1].

Зноскі

  1. а б в г д Хто замяніў скандальна знятага Ваўка: пяць фактаў пра новага міністра прамысловасці Паўла Уцюпіна
  2. Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
  3. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.

Спасылкі правіць