Пётр Аляксандравіч Пархомчык
Пётр Аляксандравіч Пархомчык (22 жніўня 1957, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2020—2022), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2022—2022), старшыня Брэсцкага аблвыканкама (з 2024 года).
Пётр Аляксандравіч Пархомчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Павел Уладзіміравіч Уцюпін | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Віктаравіч Назараў | ||||||
Пераемнік | Віктар Міхайлавіч Каранкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Вітольдавіч Шулейка | ||||||
Нараджэнне |
22 жніўня 1957[1] (67 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 22 жніўня 1957 года ў Мінску.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе свідравальшчыкам на МТЗ. У 1975—1977 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў 5-й брыгадзе спецназа ў Мар’інай Горцы[4]. Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
26 гадоў адпрацаваў на закрытым прадпрыемстве, якое знаходзілася на тэрыторыі МТЗ. Яно выпускала прадукцыю для ваенна-прамысловага комплексу. Там ён прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара гэтай спецвытворчасці[4].
У 2007 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Беларускага аўтамабільнага завода.
4 чэрвеня 2020 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[5].
16 жніўня 2022 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[6].
12 жнізня 2024 года прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама[7].
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дачку і сына[4].
Хобі
правіцьЧытанне кніг, парыцца ў лазні[4].
Узнагароды
правіць- Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі (2013)[8],
- медаль «За працоўныя заслугі»,
- ордэн Айчыны III ступені,
- ордэн «Зорка садружнасці».
Зноскі
- ↑ https://zhodinonews.by/2010/04/05/d0-ba-d0-b0-d0-bd-d0-b4-d1-8b-d0-b4-d0-b0-d1-82-d1-8b-d1-9e-d0-b4-d1-8d-d0-bf-d1-83-d1-82-d0-b0-d1-82-d1-8b-d0-bc-d1-96-d0-bd-d1-81-d0-ba-d0-b0-d0-b3-d0-b0-d0-b0-d0-b1-d0-bb-d0-b0-d1-81-d0-bd/
- ↑ https://minprom.gov.by/struktura-ministerstva/parhomchik-petr-aleksandrovich/
- ↑ а б https://belorusbelaz.blogspot.com/2012/04/blog-post_25.html
- ↑ а б в г Гендиректор БЕЛАЗа Петр Пархомчик о второй строчке в мировом рейтинге, стиле управления и службе в десанте
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2020 года № 200 «О членах Правительства Республики Беларусь» Архівавана 14 мая 2021.
- ↑ Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
- ↑ Назначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2013 года № 189 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 14 мая 2021.