Віталь Паўлавіч Сяменчанка
Віталь Паўлавіч Сяме́нчанка[1] (нар. 22 студзеня 1951, п. Парафііўка, Ічнянскі раён, Чарнігаўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне гідрабіялогіі і экалогіі прэснаводных экасістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар біялагічных навук (1991).
Віталь Паўлавіч Сяменчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 студзеня 1951 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта у 1973 годзе.
З 1972 года ў Інстытуце заалогіі АН БССР — старшы лабарант, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, з 2001 года загадчык лабараторыі. З 2009 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»[2].
Узнагароды
правіцьПрэмія трох акадэмій навук (Украіны, Малдовы, Беларусі), медаль ім. Г. Г. Вінберга Расійскага грамадства гідрабіялагічныя.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па структуры супольнасцей, папуляцыйнай экалогіі зоапланктону[1]. Выкананы фундаментальныя даследаванні па камбінаваным ўплыву тэмпературнага і трафічнага фактараў на біялагічныя характарыстыкі зоапланктону, даследаваны працэсы, якія праходзяць у заапланктоннай супольнасці літаральнай зоны азёр рознага тыпу. На падставе распрацаванага новага метаду праведзена натурнае мадэляванне сукцэсійных працэсаў, якія адбываюцца пры засяленні заапланктонам штучных біятопаў ва ўмовах збедненай літаральной зоны возера. Выкананы даследаванні па вызначэнні экалагічнай якасці вады ў рэках Беларусі з выкарыстаннем падыходаў Еўрапейскай рамачнай воднай Дырэктывы, распрацаваны новы індэкс для ацэнкі экалагічнага стану азёр. Абгрунтавана неабходнасць вывучэння інвазіі чужародных відаў у водныя і лясныя экасістэмы Рэспублікі Беларусь, праведзена інвентарызацыя чужароднай фаўны, выяўлены новыя інвазіўныя віды і шляхі іх пранікнення. Распрацавана канцэпцыя маніторынгу жывёльнага свету і яго элементы, праведзены маніторынгавыя даследаванні па водных беспазваночных, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т. л. 6 манаграфій і навучальнага дапаможніка.
Бібліяграфія
правіць- Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с Сущеней Л. М., Вежновцом В. В.).
- Принципы и системы биоиндикации текучих вод. — Мн.: Орех, 2004.
- Концепция мониторинга животного мира и его элементы // Мониторинг животного мира Беларуси. Мн.: БелНИЦ «Экология», 2005.
- Консументы и их роль в экосистемах. — Мн.: БГУ, 2004.
- Role of Macrophytes in the Variability of Zooplankton Community Structure in the Littoral Zone of Shallow Lakes. Contemporary Problems of Ecology, 2008, Vol. 1, No. 2, pp. 257—262.
- Alien species in a warmer world: risks and opportunities// Trends in Ecology & Evolution. 2009. Vol. 24
- Техно-экосистема АЭС. Гидробиология, абиотические факторы, экологические оценки. — Киев: ИГБ НАНУ, 2011. — 234 с. (совм. с Протасовым А. А., Силаевой А. А., Тимченко В. М)
- Скорость воспроизводства Cladocera и ее связь с размерной структурой фитопланктона // Доклады Национальной академии наук Беларуси. Том 66, № 2 (2022).
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Сяменчанка Віталь Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 344. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Віталь Паўлавіч Сяменчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Семенченко Виталий Павлович (руск.) // Сайт НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах
- Члены-корреспонденты: Семенченко Виталий Павлович (руск.) // Сайт НАН Беларусі
- Знаменитые выпрукскники: Семенченко Виталий Павлович (руск.) // Сайт БДУ