Вітарына да Фельтрэ

Вітарына да Фельтрэ (Vittorino da Feltre) (1373 ці 1378 — 2 лютага 1446) — італьянскі педагог-гуманіст эпохі Адраджэння.

Вітарына да Фельтрэ
Дата нараджэння 1378[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1446
Месца смерці
Род дзейнасці выхавацель, рэнесансны гуманіст, настаўнік, філосаф, гуманіст
Навуковая сфера Гуманізм[2], humanistic education[d][2] і педагогіка[2]
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Guarino da Verona[d], Gregorio Correr[d], Ludovico III Gonzaga, Marquis of Mantua[d], Федэрыга да Монтэфельтра, George of Trebizond[d] і Ognibene Bonisoli[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1423 годзе арганізаваў пры двары герцага Мантуанскага школу, у якой вучыліся дзеці герцага і яго набліжаных, а таксама дзеці бедных бацькоў, якія ўтрымліваліся за кошт Вітарына да Фельтрэ. Самой назвай «Дом радасці» Вітарына да Фельтрэ падкрэсліваў адрозненне сваёй школы ад сярэднявечнай. Тут вывучаліся старажытныя мовы, рымская і грэчаская літаратура, матэматыка, у выкладанні якой ўжываліся дапаможнікі і практычныя работы. Добра было наладжана фізічнае выхаванне: дзеці займаліся верхавой яздой, плаваннем, гімнастыкай, фехтаваннем. Цялесныя пакаранні дапускаліся толькі за правіны супраць маральнасці. Школа Вітарына да Фельтрэ карысталася шырокай вядомасцю, а яго самога называлі «першым школьным настаўнікам новага тыпу».

Зноскі

  1. Vittorino da Feltre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць
  • Saitta G. L’educazione dell 'Umanesimo in Italia. Venezia, 1928.