Віцебскі завод трактарных запасных частак
ААТ «Віцебскі завод трактарных запасных частак» — беларуская кампанія, размешчаная ў Віцебску. Уваходзіць у холдынг «МТЗ-Холдынг».
Віцебскі завод трактарных запасных частак | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1960 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | машынабудаванне |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Мінскі трактарны завод |
Сайт | vztzch.by/ru (руск.) (англ.) |
Гісторыя
правіцьЗавод трактарных запчастак быў створаны ў 1960 годзе на базе аўтарамонтнага завода, які існаваў з 1944 года. Першапачаткова ўваходзіў у склад Упраўлення запасных частак і рамонтных прадпрыемстваў Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР. 1 студзеня 1962 года завод стаў філіялам Мінскага трактарнага завода. У 1976—1987 гадах была праведзена рэканструкцыя прадпрыемства, пабудаваны новыя вытворчы і адміністрацыйна-бытавы корпусы. У 1994 годзе завод пераўтвораны ў самастойнае прадпрыемства, застаўшыся ў складзе вытворчага аб’яднання «МТЗ». У 2000—2001 гадах завод пераўтвораны ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, у 2012 годзе — у адкрытае акцыянернае таварыства. У 2014 годзе завод увайшоў у холдынг «МТЗ».
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).