Віцебскі літаратурны музей

Віцебскі літаратурны музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Створаны ў горадзе Віцебску 26 кастрычніка 1988 года паводле пастановы Віцебскага гарвыканкама. Загадчыца філіяла С. М. Казлова. Зараз знаходзіцца на рэканструкцыі.

Віцебскі літаратурны музей
Заснаваны 1988
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск
Дырэктар С. М. Казлова

Музей мае экспазіцыйную і выставачную залы і галерэю. Плошча агульнай экспазіцыі 250 м².

Музейная экспазіцыя правіць

Значная частка экспазіцыі прысвечана старажытнаму Полацку і знакамітым беларускім асветнікам: Ефрасінні Полацкай, Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму. На фоне арыгіналаў старадрукаў прадстаўлены муляжы страчаных рэліквій нацыянальнай культуры: Друцкае евангелле, «Евангелле» В. Цяпінскага і інш. Экспазіцыя знаёміць з творчасцю беларуска-польскіх пісьменнікаў 1819 ст.: Ф. Князьніна, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, А. Вярыгі-Дарэўскага і інш.; рускіх пісьменнікаў, шляхі якіх пралягалі праз Віцебшчыну: А. Пушкіна, М. Гогаля, І. Лажэчнікава, І. Буніна, Г. Успенскага. Рэдкія дакументы і фотаздымкі расказваюць пра Віцебскую філію літаратурнага аб'яднання «Маладняк», пра пісьменнікаў 1920—30-х гг.: В. Ластоўскага, М. Зарэцкага, У. Дубоўку, І. Батрака (Казлоўскага), пра пісьменнікаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: А. Гейнэ, А. Дубровіча, Р. Жалязняка, А. Жаўрука і інш.

Музей таксама праводзіць часовыя выстаўкі, прысвечаныя ў асноўным сучасным пісьменнікам, значнае месца адводзіцца творчасці У. Караткевіча і В. Быкава.

Літаратура правіць

  • Казлова, С.М. Віцебскі літаратурны музей / С.М. Казлова // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. - Мн., 2008. – С. 177-178.

Спасылкі правіць