Іван Аляксеевіч Бунін
Іван Аляксеевіч Бунін (10 (22) кастрычніка 1870, Варонеж — 8 лістапада 1953, Парыж) — рускі пісьменнік, паэт, ганаровы акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1909), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1933 года.
Іван Аляксеевіч Бунін | |
---|---|
руск.: Иван Алексеевич Бунин | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт, празаік, драматург, Nobel Prize winner |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1870[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 1953[1][4][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Tsakni[d] і Vera Muromtseva-Bunin[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Пушкінская прэмія[d] (1903, 1909, 1901) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьРод Буніных вядзе свой пачатак ад Сімяона Бункоўскага, які ў XV ст. выехаў з Літвы[6] да маскоўскага князя Васілія Цёмнага. Як паведамляецца ў «Гербоўніку дваранскіх родаў», Сімяон Бункоўскі разам са сваёй дружынай паступіў да яго «на ратную службу»:
Род Буніных ідзе ад Сімяона Бункоўскага, чалавека знатнага, які выехаў у XV ст. з Польшчы[7] да вялікага князя Васіля Васільевіча. Праўнук яго Аляксандар Лаўрэнаў сын Бунін служыў ва Ўладзіміра і забіты каля Казані. Стольнік Кузьма Лявонцьеў Бунін наданы за службу і храбрасць дарчай граматай на маёнткі. Такім жа чынам і іншыя шмат якія Буніны служылі ваяводамі і на іншых пасадах і мелі вёскі. Усё гэта пацвярджаецца паперамі Варонежскага дваранскага дэпутацкага сходу аб унясенні роду Буніных у радаслоўную кнігу ў VI частку, у лік старадаўняга дваранства…[8] |
Жыццё
правіцьДа 11 гадоў выхоўваўся дома, у 1881 паступае ў Ялецкую павятовую гімназію, у 1885 вяртаецца дадому і працягвае адукацыю пад кіраўніцтвам старэйшага брата Юлія. У 17-гадовым узросце пачынае пісаць вершы, у 1887 — дэбют у друку. У 1889 ідзе працаваць карэктарам у мясцовую газету «Арлоўскі веснік». Да гэтага часу адносіцца яго працяглая сувязь з супрацоўніцай гэтай газеты Варварай Пашчанка, з якой яны насуперак жаданню сям’і пераязджаюць у Палтаву (1892). Зборнікі «Вершы» (Арол, 1891), «Пад адкрытым небам» (1898), «Лістапад» (1901; Пушкінская прэмія).
У 1895 годзе асабіста пазнаёміўся з Чэхавым, да гэтага перапісваліся. У 1890-х падарожнічаў на параходзе «Чайка» («барк з дровамі») па Дняпру і наведаў магілу Тараса Шаўчэнкі, якога любіў і шмат потым перакладаў. Праз некалькі гадоў напісаў нарыс «На „Чайке“», які быў апублікаваны ў дзіцячым ілюстраваным часопісе «Усходы» (1898, № 21, 1 лістапада). У 1899годзе ўступае ў шлюб з Ганнай Мікалаеўнай Цакні (Какні), дачкой грэчаскага рэвалюцыянера. Шлюб быў недоўгачасовым, адзінае дзіця памерла ў 5-гадовым узросце (1905). У 1906 Бунін уступае ў грамадзянскі шлюб (у 1922 афіцыйна аформлены) з Верай Мікалаеўнай Мурамцавай, пляменніцай З. А. Мурамцава, першага старшыні Першай Дзяржаўнай Думы.
У апавяданнях і аповесцях паказаў (часам з настальгічным настроем)
- Высіленне дваранскіх сядзіб («Антонаўскія яблыкі», 1900)
- Жорсткае аблічча вёскі («Вёска», 1910, «Сухадол», 1911)
- Згубнае забыццё маральных асноў жыцця («Спадар з Сан-Францыска», 1915).
- Рэзкае непрыманне Кастрычніцкай рэвалюцыі і бальшавіцкага рэжыму ў дзённікавай кнізе «Акаянныя дні» (1918, апублікаваная ў 1925).
- У аўтабіяграфічным рамане «Жыццё Арсеньева» (1930) — узнаўленне мінулага Расіі, дзяцінства і юнацтва пісьменніка.
- Трагічнасць чалавечага існавання ў навэлах аб каханні («Міціна каханне»], 1925; зборнік апавяданняў «Цёмныя алеі», 1943.
- Перавёў «Песню аб Гаяваце» амерыканскага паэта Г. Лангфела. Упершыню была надрукаваная ў газеце «Арлоўскі Веснік» у 1896 г. У канцы таго жа года друкарня газеты выдала яе асобнай кнігай.
Буніну тройчы прысуджалася Пушкінская прэмія; у 1909 годзе ён быў абраны акадэмікам па разрадзе зграбнай славеснасці, стаўшы самым маладым акадэмікам Расійскай акадэміі.
Летам 1918 года Бунін перабіраецца з бальшавіцкай Масквы у занятую германскімі войскамі Адэсу. З набліжэннем у красавіку 1919 года да горада Чырвонай арміі не эмігруе, а застаецца ў Адэсе. Вітае заняцце горада Добраахвотніцкай арміяй у жніўні 1919 года, асабіста дзякуе прыбыўшага 7 кастрычніка ў горад генерала А. І. Дзянікіна, актыўна супрацоўнічае з ОСВАГ (прапагандысцка-інфармацыйны орган) пры УЗПР. У лютым 1920 пры падыходзе бальшавікоў пакідае Расію. Эмігруе ва Францыю.
У эміграцыі вёў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць: выступаў з лекцыямі, супрацоўнічаў з рускімі палітычнымі партыямі і арганізацыямі (кансерватыўнага і нацыяналістычнага кірунку), рэгулярна друкаваў публіцыстычныя артыкулы. Выступіў з вядомым маніфестам аб задачах Рускага Замежжа адносна Расіі і бальшавізму: «Місія Рускай эміграцыі». Шмат і плённа займаўся літаратурнай дзейнасцю, стаўшы адной з галоўных фігур Рускага Замежжа.
Бунін стварае свае лепшыя рэчы: «Міціна каханне» (1924), «Сонечны ўдар» (1925), «Справа карнета Елагіна» (1925) і, нарэшце, «Жыццё Арсеньева» (1927—1929, 1933). Гэтыя творы сталі новым словам і ў бунінскай творчасці, і ў рускай літаратуры ў цэлым. А па словах К. Г. Паўстоўскага, «Жыццё Арсеньева» — гэты не толькі вяршынны твор рускай літаратуры, але і «адна з найвыдатнейшых з’яў сусветнай літаратуры». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры у 1933 годзе.
Памёр у сне ў дзве гадзіны ночы з 7 на 8 лістапада 1953 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.
У 1929—1954 творы Буніна ў СССР не выдаваліся. З 1955 года — найбольш выдаваемы ў СССР пісьменнік «першай хвалі» (некалькі зборнікаў твораў, мноства аднатомнікаў). Некаторыя творы («Акаянныя дні» і інш.) у СССР надрукаваныя толькі ў перабудову.
Беларускія пераклады
правіцьУ студзені 2010 года ў выдавецтве Ігара Логвінава выйшла буйное 486-старонкавае выданне твораў расійскага класіка ў перакладзе Андрэя Каляды[9]. Кнігу склалі 75 апавяданняў, 3 аповесці, раман «Жыццё Арсеньева», а таксама «Аўтабіяграфічная нататка», «З інтэрв’ю», "Прамова на юбілеі газеты «Русские ведомости», «Як я пішу», «Нобелеўскія дні», «З запісаў».
Пераклады твораў Івана Буніна таксама друкаваліся ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (Мінск: Маст. літ., 1992). Сярод перакладчыкаў вершаў Буніна — Рыгор Бярозкін, Пётр Макарэвіч, Рыгор Сітніца[10].
- Выбранае / Пер.з рус.мовы Я.Скрыгана. — Мн. : Дзяржвыд. Рэд.маст.літ., 1958. — 381с.
- Выбраная проза / Іван Бунін, Аляксандр Купрын. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 586, [2] с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
- Выбраныя творы / Іван Бунін. — Мінск : Логвінаў І. П., 2010. — 486 с.
- Акаянныя дні / Іван Бунін. — Мінск : Віктар Хурсік, 2013. — 151 с.
- Выбраная паэзія / Іван Бунін. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 124, [1] с. — (Паэты планеты). Пераклад Георгія Ліхтаровіча.
Зноскі
- ↑ а б в г Михайлов О. Н. Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ БУНИН Иван Алексеевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 307–311. — ISBN 5-94848-245-6
- ↑ а б Михайлов О. Н. Бунин Иван Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Михайлов О. Н. Бунин Иван Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
- ↑ А. Бабореко. И. А. Бунин. Материалы для биографии. М.: Худ. лит, 1967. — С. 5
- ↑ У часы Буніна пад Польшчай разумелі ўсю Рэч Паспалітую, у федэрацыі якой былі і землі ВКЛ. Адпаведна, ёсць вялікая верагоднасць, што і род Буніных, як і Дастаеўскіх, паходзіў з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага. Пра вялікалітоўскае паходжанне Буніных згадвае вядомы даследчык жыцця і творчасці Івана Буніна Аляксандр Бабарэка ў сваёй кнізе «И.А. Бунин. Материалы для биографии».
- ↑ Бунін, І. А. Выбраныя творы / Іван Бунін; уклад., пер. з рус. мовы Андрэя Каляды. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2010. — C. 3 ISBN 978-985-6901-57-0
- ↑ Чую я!(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 22 студзеня 2010
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Спасылкі
правіць- Іван Бунін — «Зімні сон». Пераклад Паліны Маслянковай Архівавана 10 жніўня 2011.
- Іван Бунін — «Снежны бык». Пераклад Паліны Маслянковай Архівавана 18 лістапада 2011.
- Іван Бунін — «Балада». Пераклад Паліны Маслянковай Архівавана 11 жніўня 2011.
- Іван Бунін — «Багіня розуму». Пераклад Вінцэся Мудрова
- Урывак з рамана «Жыцьцё Арсеньева». Пераклад Генрыха Далідовіча
- Канстанцін Паустоўскі — «Іван Бунін». Пераклад Янкі Брыля