Віктар Іосіфавіч Піятроўскі

(Пасля перасылкі з В. І. Піятроўскі)

Віктар Іосіфавіч Піятроўскі (1855 — 1917) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Віктар Іосіфавіч Піятроўскі
Дата нараджэння 1855
Дата смерці 1917
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў курс Пецярбургскага будаўнічага вучылішча (грамадзянскі інжынер) па 1-м разрадзе ў 1879 годзе. Паступіўшы тады ж на службу, Віктар Іосіфавіч займаў паслядоўна пасады[1]: малодшага інжынера наўгародскага губернскага праўлення, памочніка начальніка дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі (з 1880) і віцебскага гарадскога архітэктара (з 1881). Потым, на працягу трох гадоў (1885-87), быў у праўленні Уладзікаўказскай чыгункі  (руск.)[1].

Віктар Іосіфавіч перавёўся на пасаду чарнаморскага акруговага  (руск.) інжынера, але, за скасаваннем гэтай пасады, застаўся па-за штатам і прыкамандзіраваўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1].

У жніўні 1889 года яму была даручана пабудова мураваных будынкаў казарм для 10-га драгунскага екацярынаслаўскага палка  (руск.) ў Беластоку[2]. Гэту працу ён скончыў у 1891, а потым кіраваў пабудовай драўляных будынкаў казарм для двух палкоў ля ст. «Яблона» Прывіслянскай чыгункі[1].

Творчасць правіць

 
Касцёл Святой Варвары ў 1910
 
Былыя казармы для кадэцкага корпуса, цяпер Будынак Канцылярыі прэм’ер-міністра  (польск.)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць