Валянціна Мінаўна Бігеза
(Пасля перасылкі з В. Бігеза)
Валянціна Мінаўна Бігеза (11 лютага 1944, Слуцк — 21 чэрвеня 2023[1]) — беларускі літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1983).
Валянціна Мінаўна Бігеза | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 чэрвеня 2023 (79 гадоў) |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзілася ў 1944 годзе ў Слуцку. У 1966 годзе закончыла Мінскі педагагічны інстытут, працавала ў бібліятэцы гэтага ж інстытута. З 1977 г. працуе ў Беларускім універсітэце культуры, дацэнт кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы. Памерла ў 2023 годзе.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьЗаймаецца даследаваннем развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, беларускай навучальнай кнігі, пытаннямі сучаснага недзяржаўнага кнігавыдання для дзяцей у Беларусі.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці / В. Бігеза, Н. Клімянкова // Бібліятэчны свет. — 2010. — № 1.
Зноскі
Літаратура
правіць- Бігеза Валянціна Мінаўна // Памяць: Слуцкі раён. Слуцк: у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 442.