Вольга Віктараўна Мурашка
Вольга Віктараўна Мурашка (нар. 27 красавіка 1970, г. Рыга) — беларускі скульптар.
Вольга Віктараўна Мурашка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 красавіка 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Віктар Мікалаевіч Мурашоў |
Род дзейнасці | скульптарка |
Жанр | станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d] |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьДачка беларускага скульптара Віктара Мурашова[1].
Скончыла ў 1988 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1995 годзе Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Рэпіна.
З 1988 года ўдзельніца мастацкіх выставак.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, сілумін.
Сярод твораў: мемарыяльныя дошкі У. Карпаву (у суаўт.), К. Губарэвічу, П. Панамарэнку — усе ў Мінску, партрэты, рэльефы.
У перыяд з 1988 па 1998 год скульптар стварыла станковыя работы «На базар», «Роздум», «Спроба раўнавагі», «Вершнік», «Малітва», «Зямля», «Надзеі». Адной з вядучых тэм у творчасці з’яўляецца тэма мацярынства, да яе адносяцца работы «Разам з мамай» (2008), «Заснуў» (2015), «Мае дарагія» (2015), «Душа мая» (2018), «Сакавік. Сані» (2020). Тэме вытокаў душы прысвечаны работы «Жывая вада» (2010), «Шляхам жыцця» (2012), «Успаміны пра лета» (2017), «Сярэдзіна лета» (2018)[1].
Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мурашка Вольга Віктараўна // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern belarusian sculpture. XXI century : альбом / [аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава ; пераклад на англійскую мову: В. В. Петранюк ; аўтар уступнага артыкула Н. В. Шаранговіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
Спасылкі
правіць- Мурашка Вольга Віктараўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- «Думкі і вобразы» Вольгі Мурашка Архівавана 11 снежня 2021. // Культура, № 36 (1475) 05.09.2020 — 12.09.2020 г.