Вячаслаў Міхайлавіч Целеш
Вячаслаў Міхайлавіч Целеш, Вячка Целеш (25 верасня 1938, г.п. Краснасельскі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі мастак, краязнавец, філакартыст.
Вячаслаў Міхайлавіч Целеш | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, краязнавец, мастацтвазнавец |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Латвійскую АМ (1975). Жыве ў Рызе. Дырэктар беларускай школы. Старшыня суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар», намеснік старшыні таварыства беларускай культуры «Світанак».
Творчасць
правіцьПрацуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі, а таксама ў экслібрысе. Творы вылучаюцца пластычнай выверанасцю і рэльнасцю прасторавых суадносін усіх элементаў кампазіцыі. Значная роля належыць малюнку, які акрэслівае кампазіцыю, вызначае рытміку колеравых спалучэнняў. Сярод жывапісных работ: «Рыга. Парк „Аркадзія“» (1975), «Нацюрморт з ручніком» (1977), «Начное дзяжурства» (1978), «Прысвячэнне зубру» (1980), «Першаму беларускаму драматургу прысвячаецца (В. Дунін-Марцінкевіч)» (1983), «Мой мацярык Віцебшчына (паэт С.Панізнік)» (1986), «У лекарскіх навуках доктар Ф.Скарына» (1990), «Заміж персідскага ўзору… (М.Багдановіч у Вільні)» (1991), "Дзвіна-Даўгава — маці наша (Я. Купала і Я. Райніс (1992), «Скарына ў Рызе» (1993), партрэты бацькі (1973), сястры Веры (1979), П. Сокала (Масальскага; 1980), жонкі (1992). Выканаў графічныя цыклы «У цені часу трыумфаў» (1982-92), «Касмічныя шляхі» (1983-87), партрэты Т. Залькалнса (1981), А. Мальдзіса (1982), «Прысвячэнне бацьку латышскага тэатра А. Алунану» (1984), «Аўтапартрэт» (1985), ліст «Горад» (1992) і інш.
Яго карціны маюцца ў музеях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітая, Латвіі, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.
Працуе дацэнтам кафедры культуры і мастацтва Інстытута менеджмента інфармацыйных сістэм. Аўтар тэкстаў і складальнік кніг «Мінск на старых паштоўках» (1984), «Рыга на старых паштоўках» (1991), «Гарады Беларусі на Старых паштоўках» (2-е выд., 2001).
Узнагароды
правіцьУ 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.