Віктар Шутовіч
(Пасля перасылкі з В. Шутовіч)
Віктар Шутовіч (27 кастрычніка 1890, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — 1 сакавіка 1960, Барысаў) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.
Віктар Шутовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | публіцыст, каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1960 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБыў высвенчаны ў 1913 годзе ў Вільні. Пачаткова служыў у касцёле Святога Іосіфа ў Барадзенічах Браслаўскага павета. Асуджаны польскімі ўладамі за казанні на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 вікарый і прэфект у Харошчы каля Беластоку. Служыў у мінскім Чырвоным касцёле (з вясны 1944 па 1945). 26 студзеня 1945 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Вызвалены 20 сакавіка 1955, вярнуўся ў Мінск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) у Барысаве, дзе і памёр. Пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.
Апрацаваў зборнік «Калядныя песні», выдадзены Нінай Абрамчык у Берліне.