Галавінцы
вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Галаві́нцы[1] (трансліт.: Halavincy, руск.: Головинцы) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Улукаўскага сельсавета.
Вёска
Галавінцы
| ||||||||||||||||||||||
У 1926—1927 гадах цэнтр Галавінскага сельсавета.
На рацэ Іпуць (прыток Сожа). Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, паўднёвая частка якой мае амаль мерыдыянальную, а паўночная — шыротную арыентацыю. На поўдні і поўначы яе перасякаюць кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, пераважна сядзібнага тыпу.
Транспартная сетка
правіцьНа аўтадарозе Добруш-Гомель. За 2,5 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ларышчава.
Праз вёску праходзяць маршруты гарадскіх аўтобусаў (Гомель) № 4, 31.
Славутасці
правіць- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Галерэя
правіцьВядомыя асобы
правіць- Андрэй Фёдаравіч Гуцаў (нар. 1967) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галавінцы