Гай Галерый Валерый Максіміян (лац.: Gaius Galerius Valerius Maximianus), больш вядомы як Галерый (каля 250-311) — рымскі імператар у 293—311 гадах.

Гай Галерый Валерый Максіміян
лац.: Gaius Galerius Valerius Maximianus
Скульптурная выява галавы Галерыя з парфіру, знойдзенае ў Фелікс Рамуліяна
Скульптурная выява галавы Галерыя з парфіру, знойдзенае ў Фелікс Рамуліяна
Рымскі імператар
1 сакавіка 293 — 5 мая 311
Папярэднік Дыяклетыян і Максіміян Геркулій
Пераемнік Канстанцін I Вялікі, Ліцыній, Максімін Даза
Нараджэнне 250(0250)
Фелікс Ромуліяна
Смерць 5 мая 311(0311-05-05)
Дарданія  (ням.)
Месца пахавання Фесалонікі
Імя пры нараджэнні лац.: Galerius Maximinus
Бацька невядома або Дыяклетыян
Маці Ромула
Жонка 1) імя невядома
2) Галерыя Валерыя
Дзеці 1) сын — Кандыдыян
2) дачка — Валерыя Максіміла  (італ.)
Веравызнанне Старажытнарымская рэлігія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галерый быў чалавекам нешляхетнага паходжання з мясцовасці непадалёк ад Сердыкі (сучасная Сафія). Пры імператары Дыяклетыяне служыў старэйшым камандзірам. 1 сакавіка 293 года Дыяклетыян ўсынавіў Галерыя, прызначыўшы яго цэзарам, і выдаў за яго замуж сваю дачку Валерыю. Як суправіцель Галерый атрымаў балканскія правінцыі. У 293—296 гадах ён вёў ваенныя дзеянні на Дунаі супраць сарматаў і готаў, а ў 296—298 гадах ваяваў з персамі ў Арменіі, Сірыі і Месапатаміі. Таксама Галерый актыўна прымаў удзел у арганізаваных Дыяклетыянам грандыёзных ганеннях на хрысціян. У 311 годзе Галерый памёр у Нікамедыі ад раку. У Фесалоніках ён пабудаваў трыўмфальную арку і палац.

Вынікі кіравання

правіць
 
Члены першай тэтрархіі: Дыяклетыян, Максіміян Геркулій, Канстанцый I Хлор і Галерый (парфіравая кампазіцыя «Чатыры тэтрарха», Венецыя)

Пасля смерці Галерыя тэтрархія апынулася ў глыбокім крызісе. Імперыя была падзелена паміж трыма законнымі Аўгустамі — Ліцыніем, Максімінам Дазай і Канстанцінам I, а ў Рыме знаходзіўся чацвёрты Аўгуст — узурпатар Максенцый[1]. Аднак ужо ніхто не спрабаваў аднавіць ранейшую сістэму кіравання. Правінцыі, якія належалі Галерыю, Ліцыній і Максімін падзялілі паміж сабой з мяжой па Басфору[1]. У той жа час Максенцый абвясціў вайну Канстанціну на падставе таго, што той, нібы, забіў яго бацьку Максіміяна[1]. Аднак ніводны з іх не пачаў якіх-небудзь сур’ёзных ваенных дзеянняў. У 311 годзе сфармаваліся два альянсы — у першы ўвайшлі Ліцыній і Канстанцін, а ў другой Максімін і Максенцый[1]. Пасля загадкавай смерці Дыяклетыяна ў 313 годзе Канстанцін аддаў Максіміяна Геркулія праклёну памяці[2]. У 312 годзе паміж Канстанцінам і Максенцыем усёткі пачалася вайна. У выніку бітвы ля Мульвійскага моста Максенцый патануў у Тыбры[3]. Канстанцін і Ліцыній падзялілі імперыю на дзве часткі: Канстанціну дастаўся Захад, а Ліцынію частка Усходу, які не належаў Максіміну.

У 313 годзе Максімін перасек Басфор, але Ліцыній нанёс яму паражэнне пад Адрыянопалем, у выніку чаго Даза быў вымушаны адступіць у Тарс, дзе і сканаў ад хваробы[4]. Ліцыній замацаваў сваё становішча на Усходзе. Але ў 324 годзе паміж ім і Канстанцінам пачалася вайна, у якой перамог Канстанцін. Трыумф Канстанціна адзначыў сабой канец сістэмы, створанай Дыяклетыянам і Галерыем[5].

Зноскі

  1. а б в г Odahl, Charles Matson. Constantine and the Christian Empire. — Routledge, 2004. — ISBN 978-0415174855.
  2. Timothy David Barnes. The New Empire of Diocletian and Constantine. — Books on Demand, 1993. — р. 41.
  3. Arnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe. — University of Toronto Press, 1978. — р. 72.
  4. Arnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe. — University of Toronto Press, 1978. — р. 80.
  5. Галерый на сайце imperiumromanum.com

Літаратура

правіць
  1. William Seston. Dioclétien et la tétrarchie. — Éditions De Boccard, 1946.
  2. Jones A. H. M. C. Galerius Valerius Maximianus 9 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I: A.D. 260–395. — P. 574. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
  3. Paul Petit. Histoire générale de l’Empire romain. — Éditions du Seuil, 1974. — ISBN 2020026775.
  4. Arnold Hugh Martin Jones. Constantine and the Conversion of Europe. — University of Toronto Press, 1978. — ISBN 978-0802063694.
  5. Timothy David Barnes. Constantine and Eusebius. — Harvard University Press, 1981. — ISBN 978-0674165311.
  6. Timothy David Barnes. The New Empire of Diocletian and Constantine. — Books on Demand, 1993. — ISBN 978-0783722214.

Спасылкі

правіць