Галоўная плошча (Грац)

(Пасля перасылкі з Галоўная плошча, Грац)

Галоўная плошча (ням.: Hauptplatz) — плошча ў Грацы, Аўстрыя, размешчаная ва Унутраным горадзе  (ням.). Плошча была закладзена каля 1160 года маркграфам Штырыі Отакарам III.

Галоўная плошча Граца

Архітэктура правіць

 
Фантан
 
Ратуша

Галоўная плошча з'яўляецца не толькі рыначнай плошчай, але і асноўным горадаўтваральным звяном — усе галоўныя вуліцы цэнтра бяруць свой пачатак менавіта ад яе. Галоўная плошча мае трапецападобную форму: сваім вузкім бокам яна звернута на поўнач, а ўвесь паўднёвы шырокі бок займае будынак гарадской ратушы. У цэнтры плошчы размешчаны вялікі фантан (ням.: Erzherzog-Johann-Brunnendenkmal) з помнікам эрцгерцагу Ёгану Баптысту Аўстрыйскаму  (руск.). Яго фігура ўзвышаецца на пастаменце з персаніфікацыямі чатырох рэк Цэнтральнай Еўропы каля падножжа — Драва, Энс, Сава і Мура; апошняя працякае праз Грац.

 
Люг-гаўз

Доўгія гады Галоўная плошча захоўвала статус гандлёвага цэнтра горада, таму і сяліліся тут пераважна гандляры. Цяпер фасады дамоў на плошчы складаюць самы пярэсты архітэктурны ансамбль: тут ёсць і позняя готыка, і барока, і бідэрмаер, і гістарызм. Сярод іх вылучаецца Люг-гаўз (ням.: Luegg-Haus), размешчаны на рагу плошчы і вуліцы Шпоргасэ  (ням.) (ням.: Sporgasse). Фасады дома багата ўпрыгожвае барочная ляпніна XVI стагоддзя, якая літаральна цалкам «аплятае» сцены, а замест класічных карнізаў над вокнамі размешчаны ракавіны. Увесь ніжні паверх будынка вырашаны як арачная галерэя, дзе ў ранейшыя часы гандляры выстаўлялі свае тавары. Зараз у доме знаходзіцца магазін Swarovski.

 
Дом з фрэскай

З процілеглага заходняга боку плошчы на рагу з Францысканерграсэ (руск.: Franziskanergasse) стаіць дом XVII стагоддзя, які прыцягвае да сябе ўвагу манументальнай фрэскай, якая займае па вышыні два паверхі, з выявай Святога Хрыстафора, які нясе на сваіх плячах немаўля Хрыста.

 
Палац Шцюрх

Падобныя вотыўныя выявы і скульптуры, пераважна фігуры Мадонны ў нішы, можна ўбачыць на фасадах амаль усіх будынкаў Галоўнай плошчы. Розныя па часе стварэння — з XVI па XX стагоддзе — яны надаюць абліччу плошчы дадатковы гістарычны шарм. Ніша з Мадоннай ёсць і на фасадзе гістарычнага палаца Шцюрх  (ням.) (ням.: Palais Stürgkh), пабудаванага ў XVI стагоддзі. Нажаль, ад першапачатковага будынка засталося няшмат, напрыклад, партал з гербамі. Цяпер у доме размяшчаецца піўная са склепам.

Праз плошчу праходзіць трамвайная лінія.

Літаратура правіць

  • Karl A. Kubinzky, Astrid M. Wentner: Grazer Straßennamen. Herkunft und Bedeutung. Leykam, Graz 1996, ISBN 3-7011-7336-2, S. 166–167.
  • Horst Schweigert: DEHIO Graz. Schroll, Wien 1979, ISBN 3-7031-0475-9, S. 73–75.

Спасылкі правіць