Гальян Лагоўскага, або амурскі гальян (Phoxinus lagowskii) — рыба сямейства карпавых, род Гальяны (Phoxinus).
Характэрныя прыкметы
правіць
Бакавая лінія поўная. Па баках цела светлая палоска, часам рэдка раскіданыя дробныя чорныя плямы. Даўжыня да 17,5-20 см.
Распаўсюджанасць
правіць
Верхняе цячэнне Лены, басейн Амура і рэкі Амурскага лімана.
Аддае перавагу хуткаплынным халодным рэкам. Нераст увясну, парцыённы. Харчуецца бентасам, паветранымі казуркамі, маладняком і ікрой ласосевых. З'яўляецца ежай для шматлікіх драпежных рыб.
Гаспадарчае значэнне
правіць
Не мае гаспадарчага значэння.
- В. Д. Лебедев, В. Д. Спановская, К. А. Савваитова, Л. И. Соколов, Е. А. Цепкин. Рыбы СССР. Под ред. Г. В. Никольского и В. А. Григораш. — М., изд-во «Мысль», 1969—447 с.