Галіна Антонаўна Войцік
Галіна Антонаўна Войцік, па мужу Луцкевіч (1 ліпеня 1927 — 13 жніўня 2007) — беларускі педагог, публіцыст, філолаг, перакладчык.
Галіна Антонаўна Войцік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1927 |
Дата смерці | 13 жніўня 2007 (80 гадоў) |
Бацька | Антон Іванавіч Войцік |
Маці | Зоська Верас |
Муж | Лявон Антонавіч Луцкевіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыстка, філолаг, педагог |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў сям’і Антона Войціка (1898—1948), беларускага журналіста і перакладчыка, і Зоські Верас (1892—1991), беларускай пісьменніцы і грамадскай дзеячкі.
Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1950 годзе скончыла Віленскі ўніверсітэт. У 1949—1954 гадах працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1954—1957 і 1961—1986 гадах — у Віленскім педагагічным інстытуце.
Памерла 13 жніўня 2007 года[1].
Творчасць
правіцьАўтар прац па германістыцы, гістарычных даследаванняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Л. Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар’ян Пецюкевіч» (абедзве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзве 2002). На беларускую мову пераклала з літоўскай кнігу «Па Віліі» Ч. Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайцітэ (1988).
Зноскі
Літаратура
правіць- Саламевіч Я. Войцік // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. Мн., 2003.