Галіна Львоўна Лявіцкая

украінская піяністка і музычны педагог

Галіна Львоўна Лявіцкая (укр.: Галина Львівна Левицька; 23 студзеня 1901, Прухнік, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя — 13 ліпеня 1949, Львоў) — украінская піяністка і музычны педагог.

Галіна Львоўна Лявіцкая
Дата нараджэння 23 студзеня 1901(1901-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1949(1949-07-13) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж Іван Антонавіч Крушальніцкі[d]
Дзеці Ларыса Іванаўна Крушальніцкая[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяністка, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна

Біяграфія правіць

Нарадзілася 23 студзеня 1901 года ў Прухніку (цяпер — гміна Прухнік Яраслаўскага павета Падкарпацкага ваяводства Польшчы) ў сям’і юрыста і палітыка Льва Лявіцкага. Маці Галіны была піяністкай-аматаркай, сваячкай музыкаў Анатоля Вахняніна і Станіслава Людкевіча, і давала дачцэ першыя ўрокі музыкі.

Выхоўвалася ва Украінскім дзявочым інстытуце ў Пшэмысле, затым з 13-гадовага ўзросту жыла ў Вене[1]. У 1920 годзе скончыла Венскую кансерваторыю, вучаніца Ежы Лалевіча, затым удасканальвалася пад кіраўніцтвам Паўля Вайнгартэна. У 1929—1932 гадах удасканальвала сваё майстэрства на курсах Эгана Петры.

З 1923 года канцэртавала як піяністка ў Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі. Прапагандавала музыку ўкраінскіх кампазітараў — Мікалая Лысенкі, Льва Равуцкага, Барыса Ляташынскага і іншых. Першая выканаўца фартэпіянных цыклаў Васіля Барвінскага, фартэпіяннай сюіты Мікалая Калесы (1931), другой фартэпіяннай сюіты Рамана Сімавіча (1937). Выступала таксама ў складзе сямейнага трыо з сёстрамі Стэфаніяй (скрыпка) і Марыяй (віяланчэль). На думку музыказнаўцы Н. Кашкадамавай, маштабнае, аркестравае гучанне інструмента збліжала выканальніцкую манеру Лявіцкай са школай Ферручча Бузоні, а імкненне да глыбокага раскрыцця канцэптуальнай асновы твора выклікала асацыяцыі з творчасцю Артура Шнабеля і Марыі Юдзінай.

У 1926—1939 гадах выкладала ў Вышэйшым музычным інстытуце імя Лысенкі ў Львове, да 1932 года адначасова ўзначальвала яго філіял у Стрые. Выступала як музычны рэцэнзент. У 1938 годзе пад псеўданімам Аксана Пяцігорская апублікавала кнігу «Мікалай Лысенка: біяграфія ў 15 навэлах». Працавала таксама над манаграфіяй «Асновы сучаснай педалізацыі», якую не паспела завяршыць (апублікавана ў 1997 годзе).

Пасля ўз’яднання Заходняй Украіны з УССР у 1939—1940 гадах працавала дырэктарам музычнай школы пры Львоўскай кансерваторыі, у 1940—1941 гадах і з 1945 года да канца жыцця — прафесар Львоўскай кансерваторыі. Сярод яе вучняў Алег Крыштальскі.

Памерла 13 ліпеня 1949 года ў Львове.

Сям’я правіць

У 1927 годзе выйшла замуж за паэта і мастака Івана Крушальніцкага, у 1928 годзе нарадзіла дачку Ларысу. У 1932 годзе муж Галіны Лявіцкай разам з бацькамі, братамі і сёстрамі выехаў з Польшчы ва Украінскую ССР, дзе праз два гады быў расстраляны.

Ушанаванне памяці правіць

На фасадзе будынка па вуліцы Яфрэмава, 49 у Львове, дзе ў 1934—1949 гадах жыла Галіна Лявіцкая, усталявана мемарыяльная дошка выбітнай піяністцы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Крушельницька Л. І. Рубали ліс (Спогади галичанки). — Львів : Львівська національна наукова бібліотека України імені Василя Стефаника НАН України, 2001. — 260 с. — ISBN 966-02-1429-4.
  • Лабанців-Попко З. Сто піаністів Галичини. — Львів : Наукове товариство імені Шевченка, 2008. — С. 51—53. — ISBN 966-8868-12-9.
  • Піаністка та педагог Галина Левицька: матеріали обласної конференції викладачів фортепіанних відділів музичних училищ та мистецьких шкіл, присвячена пам’яті Галини Левицької (Львів, 6 жовтня 2004) / редактор-упорядник Т. П. Воробкевич; Міністерство культури України, Львівська державна музична академія ім. М. Лисенка, Львівська середня спеціалізована музична школа-інтернат ім. С. Крушельницької. — Львів : б.в, 2012. — 99 с.
  • Лисенко І. М. Левицька (Левицька-Крушельницька) Галина Львівна [Архівовано 27 серпня 2020 у Wayback Machine.] // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2009. — Т. 6 : Ла — Мі. — С. 84. — 784 с. : іл. — ISBN 978-966-00-1028-1.
  • Р. Е. Мисько-Пасічник. Левицька Галя // Енциклопедія Сучасної України / Редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк [та ін.]; НАН України. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2016. — Т. 16.
  • Н. Кашкадамова Левицька Галина Львівна // Українська музична енциклопедія. Т. 3: [Л — М] / Гол. редкол. Г. Скрипник. — Київ : ІМФЕ НАНУ, 2011. — С. 52—53.