Галіна Мікалаеўна Саглаева
(Пасля перасылкі з Галіна Саглаева)
Галіна Мікалаеўна Саглаева (27 ліпеня 1946, г. Вэнтспілс, Латвійская ССР) — беларускі архітэктар.
Галіна Мікалаеўна Саглаева | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працавала ў Мінсельбудзе БССР, з 1982 года — выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): цэхі клееных канструкцый заводаў буддэталяў у Гомелі, успушанага перліту ў Баранавічах (1974), сталовая завода «Рамбуддармаш» у Жлобіне (1975), ліцейна-механічны завод у Пінску (1977), СПМК-104 у Мінску (1978), клубы будаўнікоў у Маладзечне і Мазыры (1982).
Зноскі
Літаратура
правіць- Соглаева Галина Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)