Гамбузія[1] (Gambusia) — род рыб сямейства пецыліевыя.

Гамбузіі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gambusia Poey, 1854


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165877
NCBI  33527
EOL  25515

Апісанне правіць

Невялікія жывародная рыбы. Даўжыня самак 6 см, самцоў — 3 см. Цела серабрыста-шэра-зялёнае ці жаўтаватае з цёмнымі плямамі. Самцы цямнейшыя.

Пашырэнне правіць

Паходзяць з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Большасць відаў прэснаводныя, некаторыя могуць жыць у саланаватай або салёнай вадзе.

Шэраг відаў акліматызавалі ў розных рэгіёнах (Еўропа, Аўстралія, Кітай, Японія, Гавайскія і Філіпінскія астравы, Сярэдняя Азія, Закаўказзе і г. д.) для барацьбы з малярыяй — рыбкі актыўна ядуць лічынак камароў.

Зноскі

  1. Гамбузія ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.12

Літаратура правіць