Гандлёвыя рады (Брэст)
Гандлёвыя рады — колішні будынак у Брэсце, які існаваў у 1842—1974 гадах. У 1977—1978 гадах на іх месцы пабудаваны гандлёва-бытавы цэнтр па праспекце Машэрава.
Славутасць | |
Гандлёвыя рады | |
---|---|
| |
52°05′08″ пн. ш. 23°41′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1842 год |
Дата скасавання | 1974 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьПабудаваны ў стылі класіцызму на Шашэйнай вул. (цяпер праспект Машэрава). З’яўляліся адным з найбуйнейшых збудаванняў горада (каля 89×33 м) і займалі важнае месца ў яго планіроўцы. 1-павярховая будова абрамляла гандлёвую плошчу, утвараючы прамавугольны комплекс з шырокім унутраным дваром. Гандлёвыя секцыі былі падзелены па перыметры ўнутранай сцяной і арыентаваны на 2 бакі. У сярэдзіне кожнага з 4 фасадаў меліся аздобленыя рустам арачныя праезды з атыкамі; сцены дзяліліся пілястрамі. Вокны размяшчаліся ў невысокіх нішах; двухсхільны дах быў пакрыта чарапіцай. У гады Першай сусветнай вайны рады гарэлі і былі моцна разбураны. Побач з гандлёвымі радамі знаходзілася гарадская стаянка рамізнікаў.
Літаратура
правіць- Торговые ряды // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.