Ганна Іванаўна Басава
Ганна Іванаўна Басава (нар. 15 красавіка 1956, пас. Грэск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989)[1].
Ганна Іванаўна Басава | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 15 красавіка 1956 года ў пасёлку Грэск. Скончыла ў 1978 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Руская і беларуская мова і літаратура», у 1981 годзе аспірантуру[1].
У 1982 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аказіянальныя словы ў сучаснай беларускай мастацкай гаворцы» (навуковы кіраўнік прафесар Л. М. Шакун)[2].
У 1998—2004 гадах працавала дацэнткай у Інстытуце славістыкі Універсітэта імя Фрыдрыха Шылера ў Ене (Германія), да 2002 года па сумяшчальніцтве дацэнткай Інстытута славістыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта[2], у 1981—1998 гадах дацэнткай кафедры беларускай мовы, у 2004—2008 гадах кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання філалагічнага факультэта БДУ, у 2008—2018 — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі, 2018—2020 — намеснік дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ, з 2020 — прафесар кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, намеснік дэкана факультэта журналістыкі па прафарыентацыйнай дзейнасці[1], з 2021 - прафесар кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: мова і стыль СМІ; журналістыка; кампаратывістыка; міжкультурная камунікацыя[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Басава, Ганна Іванаўна (кандыдат філалагічных навук; мовазнаўства; нар. 1956)
- ↑ а б в Басова Анна Ивановна - Факультет Журналистики БГУ . journ.bsu.by. Праверана 7 сакавіка 2024.