Ганна Аляксееўна Гаўрылец

Ганна Аляксееўна Гаўрылец (укр.: Ганна Олексіївна Гаврилець, да шлюбу Фраляк; нар. 11 красавіка 1958, в. Выдыніў, Снятынскага раёна, Станіслаўская вобласць — 27 лютага 2022, Кіеў) — украінская кампазітарка і педагог. Лаўрэат прэміі імя Тараса Шаўчэнка (1999). Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2005)[3].

Ганна Аляксееўна Гаўрылец
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 красавіка 1958(1958-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2022(2022-02-27)[1] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Volodymyr Flys[d]
Прафесіі кампазітарка, музычны педагог
Узнагароды
Магіла Ганны Гаўрылец на 2 Полі Лычакаўскіх могілак адразу пасля пахавання.

Біяграфія правіць

Нарадзілася 11 красавіка 1958 года ў вёсцы Выдыніў, Станіслаўскай вобласці (цяпер Івана-Франкоўская вобласць). У 1982 годзе скончыла Львоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя Мікалая Лысенкі па спецыяльнасці кампазіцыя ў класе прафесара Уладзіміра Фліса і ў 1984 годзе — аспірантуру Кіеўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага пад кіраўніцтвам прафесара Міраслава Скорыка.

З 1992 года выкладала кампазіцыю ў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны. Лавреат Міжнароднага конкурсу кампазітараў імя Іванны і Мар’яна Коцыў (Кіеў, 1995), Нацыянальнай прэміі імя Тараса Шаўчэнка за музычна-сцэнічнае дзейства «Залаты камень пасеем» (1999)[4], Усеўкраінскага конкурсу кампазітараў «Духоўныя псалмы трэцяга тысячагоддзя» ў рамках харавога фестывалю «Златаверхі Кіеў» (2001).

У актыве: сімфанічная, камерна-інструментальная, вакальна-інструментальная, а таксама харавая музыка. Яе творы выконваюцца ва Украіне, Расіі, Польшчы, Канадзе, Славакіі, Славеніі, ЗША, Швейцарыі, Францыі, Германіі.

Была ў шлюбе з украінскім альтыстам Дзмітрыем Гаўрыльцам.

Памерла 27 лютага 2022 года ў 63-гадовым узросце ў Кіеве[5]. Цела было крэміравана, а урна з прахам перавезена ў Львоў і пахавана на полі № 2 Лычакоўскіх могілак.

Грамадская дзейнасць правіць

Член Нацыянальнага саюза кампазітараў Украіны (1985—2022), старшыня Кіеўскай арганізацыі НСКУ (2010—2022).

Член журы, старшыня журы шматлікіх міжнародных і ўсеўкраінскіх конкурсаў, у прыватнасці, старшыня журы першага Усеўкраінскага вакальнага конкурсу «Сусветная класіка на ўкраінскай»[6][7].

Узнагароды правіць

  • Лаўрэат I-га Усеўкраінскага фестывалю папулярнай музыкі «Червона рута» (Чарнаўцы, 1989)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу кампазітараў імя Іваны і Мар’яна Коць (Кіеў, 1995)
  • Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнка (1999)
  • Лаўрэат харавога конкурсу «Духоўныя псалмы трэцяга тысячагоддзя» (2001)
  • Лаўрэатка прэміі «Кіеў» імя А. Ведэля (2005)
  • Ордэн святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра (2005)
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2005)

Творы правіць

Найбольшую вядомасць кампазітару прынеслі харавыя творы, оперныя на народнапесенных і духоўных вытоках. Рысы абраднасці і старажытных рытуалаў увасоблены ў такіх творах як «Золотий камінь…», «кроковеє колесо», значнае месца займаюць у яе творчасці і біблейскія вобразы, у прыватнасці ў хорах «Херувимська», «Тебе поєм», духоўных псалмах «Боже мій, нащо мене ти покинув» і іншых, у якіх прасочваецца апора на старажытныя традыцыі кантавага шматгалосся.

  1. Струнны квартэт № 1 (1981)
  2. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1982)
  3. «Симфонічна поема» (1983)
  4. Тры рамана на вершы С.Майданскай (1983)
  5. Духавы квінтэт № 1 (1984)
  6. Тры хоры на вершы Аляксандра Алеся (1984)
  7. Камерная кантата «Погляд у дитинство» на вершы М. Вінграноўскага для сапрана і камернага аркестра (1987)
  8. Саната для альта і фартэпіяна (1988)
  9. Камерная сімфонія № 1 (1990)
  10. Саксафонны Квартэт (1991)
  11. «Мій Боже любий, заступись…» на вершы Ф . Блінчанка для змешанага хору (1991)
  12. «Рапсодія-діалог» для флейты і фартэпіяна (1992)
  13. «Lamento» на вершы Аляксандра Алеся для змешанага хору (1993)
  14. Духавы квінтэт № 2 (1994)
  15. «Екслібриси» для скрыпкі сола (1994)
  16. Канцэрт для альта з аркестрам (1984)
  17. Камерная сімфонія № 2 «In Memoriam» (1995)
  18. «In B» для саксафона-сапрана Сола (1996)
  19. «Осіння музика» для саксафона-тэнара і фартэпіяна (1997)
  20. Струнны квартэт № 2 «Ремінісценції» 1997)
  21. Музычна-сцэнічнае дзейства з удзелам спявачкі Ніны Мацвіенка «Золотий камінь посіємо…» (1997—1998)
  22. «Гравітації» для фартэпіяна (1999)
  23. «Canticum» для струннага аркестра (2000)
  24. Псалмы Давіда для змешанага, жаночага, мужчынскага хору:
    • «Блаженний, хто дбає про вбогого…» для жаночага хору (2000)
    • «Боже мій, нащо мене Ти покинув?» для змешанага хору (2000)
    • «До Тебе підношу, мій Господи, душу свою…» для мужчынскага хору (2000)
  25. Духоўныя творы на кананічныя тэксты:
    • «Херувимська» для змешанага хору (2000)
    • «Тебе поєм» для змешанага хору (2000)
    • «Блаженний, хто дбає про вбогого» для хору (2001)
  26. «A-corda», сімфаніета для альта і струнных (2001)
  27. «Експресії» для струннага квартэта (2004)
  28. «Stabat Mater» для хору і аркестра (2002)
  29. «Хорал» для струнных (2003)
  30. «Нехай воскресне Бог!», харавы канцэрт у 3 частках для змешанага хору на кананічныя тэксты (2004)
  31. «Кроковеє колесо», Канцэрт для жаночага хору на народныя тэксты (2004)
  32. «Богородице, Діво, радуйся» для жаночага хору (2004)
  33. «Тільки в Богові спокій душі моїй», Псальма для змешанага хору (2004)
  34. «Жалі мої, жалі» для мужчынскага хору на народныя тэксты (2004)

А таксама:

  • П’есы для фартэпіяна для юных піяністаў.
  • Хоры на вершы ўкраінскіх паэтаў, апрацоўкі ўкраінскіх народных песень.
  • Эстрадныя песні на вершы ўкраінскіх паэтаў: Л. Кастэнка, Д. Паўлычка, В. Сіманенка, Б. Алейніка, Ф. Блінчанка, Б. Чыпа, А. Кананенка, В. Стольнікава.

Сям’я правіць

  • Малодшая сястра, Багдана Фроляк — таксама кампазітарка, лаўрэатка Шаўчэнкаўскай прэміі (2017).
  • Муж, Дзмітрый Гаўрылец — альтыст, Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны.

Зноскі

  1. http://www.music-review.com.ua/mr/mr.nsf/0/7E29515C9E6EE3B7C22587F7002FB2AE?OpenDocument
  2. https://www.ucmfnyc.com/hanna-havrylets
  3. Про відзначення державними нагородами України з нагоди річниці підтвердження всеукраїнським референдумом Акта проголошення незалежності України 1 грудня 1991 року (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 23 кастрычніка 2023.
  4. ЛАУРЕАТИ Національної премії ім. Т. Г. Шевченка 1999 року. Архівавана з першакрыніцы 22 грудня 2015. Праверана 12 грудня 2015.
  5. Некролог (укр.). Facebook. Національна музична академія України імені П.І. Чайковського (27 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022.
  6. офіційна сторінка конкурсу. Архівавана з першакрыніцы 9 листопада 2017. Праверана 17 листопада 2017.
  7. Анонс конкурсу на сайті міністерства культури України. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2017. Праверана 17 листопада 2017.

Літаратура правіць

  • Муха А. Композитори України та української діаспори. — К. : 2004. — ISBN 966-8259-08-4.
  • Кияновська Л. Українська музична культура: навч. посіб. — Львів : Тріада плюс, 2008. — С. 290—293.
  • Гаврилець Ганна Олексіївна // Українська музична енциклопедія. Т. 1: [А — Д] / Гол. редкол. Г. Скрипник. — Київ : ІМФЕ НАНУ, 2006. — С. 425—426.

Спасылкі правіць