Ганна Іванаўна Басава

(Пасля перасылкі з Ганна Басава)

Ганна Іванаўна Басава (нар. 15 красавіка 1956, пас. Грэск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989)[1].

Ганна Іванаўна Басава
Дата нараджэння 15 красавіка 1956(1956-04-15) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 красавіка 1956 года ў пасёлку Грэск. Скончыла ў 1978 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Руская і беларуская мова і літаратура», у 1981 годзе аспірантуру[1].

У 1982 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аказіянальныя словы ў сучаснай беларускай мастацкай гаворцы» (навуковы кіраўнік прафесар Л. М. Шакун)[2].

У 1998—2004 гадах працавала дацэнткай у Інстытуце славістыкі Універсітэта імя Фрыдрыха Шылера ў Ене (Германія), да 2002 года па сумяшчальніцтве дацэнткай Інстытута славістыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта[2], у 1981—1998 гадах дацэнткай кафедры беларускай мовы, у 2004—2008 гадах кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання філалагічнага факультэта БДУ, у 2008—2018 — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі, 2018—2020 — намеснік дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ, з 2020 — прафесар кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, намеснік дэкана факультэта журналістыкі па прафарыентацыйнай дзейнасці[1], з 2021 - прафесар кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: мова і стыль СМІ; журналістыка; кампаратывістыка; міжкультурная камунікацыя[1].

Зноскі