Ганна Марыя Караца Більт

Ганна Марыя Караца Більт (швед. Anna Maria Corazza Bildt; нар. 10 сакавіка 1963, Рым, Італія) — шведскі палітык італьянскага паходжання, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2009 года. З 2003 года ўваходзіць у склад Умеранай кааліцыйнай партыі.

Ганна Марыя Караца Більт
італ.: Anna Maria Corazza Bildt
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 ліпеня 2014 — 30 чэрвеня 2019
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
Нараджэнне 10 сакавіка 1963(1963-03-10) (61 год)
Муж Карл Більт
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, бізнесмен, пісьменніца
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вывучала палітычныя навукі ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца. Таксама вывучала крызіснае кіраванне ва Універсітэце Сан-Дыега і стратэгічнае планаванне ў Калумбійскім універсітэце.

Праходзіла практыку ў ЮНЕСКА, пазней працавала ў італьянскім Міністэрстве замежных спраў, была таксама прадстаўніком АЭСР ў Парыжы. З 1991 года працавала ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе. Да 2001 года вяла дзейнасць у былой Югаславіі. Там яна пазнаёмілася з былым Прэм’ер-міністрам Швецыі і яе будучым мужам Карлам Більтам, які займаў пасаду Вярхоўнага прадстаўніка па Босніі і Герцагавіне.

Пасля працы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый яна была членам праўлення шведскага Чырвонага Крыжа (2003—2008). Пачала свой уласны бізнэс у Швецыі, у тым ліку ў рамках сваёй кампаніі, якая прадае італьянскую ежу ў інтэрнэце. Уваходзіла ў праўленне Італьянскай гандлёвай палаты ў Швецыі.

Па выніках еўрапейскіх выбараў 2009 года ў Швецыі Ганна Марыя Караца Більт была выбрана ў Еўрапейскі парламент.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 2 жніўня 2022.