Ганна Юр’еўна Тарасюк

Ганна Юр'еўна Тарасюк (нар. 30 кастрычніка 1997, Мінск) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні кап'я. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Лёгкая атлетыка
Ганна Юр'еўна Тарасюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ганна Юр'еўна Тарасюк
Дата і месца нараджэння 30 кастрычніка 1997(1997-10-30) (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Клуб Дынама
Трэнер Наталля Шыколенка[1]
IAAF 279637
Асабістыя рэкорды
Дзіда 59.52 м
Міжнародныя медалі
Лёгкая атлетыка
Юнацкія Алімпійскія гульні
Золата Нанкін 2014 Кіданне кап'я
Сусветная гімназіяда
Золата Бразілія 2013 Кіданне кап'я
Першынствы Беларусі
Золата 2016 дзіда
Кубкі Беларусі
Срэбра 2016 дзіда
Чэмпіянаты Беларусі
Бронза 2016 дзіда
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 30 кастрычніка 1997 г. у Мінску. Вучыцца ў Мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) №2 БФСТ «Дынама». Стыпендыят Прэзідэнтскага спартыўнага клуба. На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2013 годзе.

Ганну трэніруе маці – чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні кап'я Наталля Шыколенка.

Скончыла гімназію № 16 г. Мінска.

ДасягненніПравіць

  • Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль 2013, Утрэхт, Нідэрланды - серабро.
  • Еўраазіяцкія гульні 2013 - золата.
  • Сусветная гімназіяда па летніх відах спорту 2013, Бразілія - золата.

Чэмпіёнка летніх Алімпійскіх юнацкіх гульняў 2014 года ў кіданні кап'я з вынікам 59.52 м (асабісты рэкорд).

Пераможца Першынства Беларусі 2016 года ў кіданні кап'я з вынікам 54,92 м[2].

Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2016 года ў кіданні кап'я з вынікам 53,30 м[2].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні кап'я з вынікам 52,94 м[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць