Юнацкія Алімпійскія гульні

Юнацкія Алімпійскія гульні — гэта спецыяльныя Алімпійскія гульні сярод спартсменаў-юніёраў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Праходзяць як летнія, так і зімовыя Гульні. Яны праводзяцца раз у чатыры гады — летнія з 2010 года, а зімовыя з 2012. Іх папярэднікам з’яўляліся Сусветныя юнацкія гульні, якія праходзілі (пачынаючы з гульняў 1998 года ў Маскве) пад эгідай МАК, аднак не мелі афіцыйнага статусу «алімпійскіх».

Юнацкія Алімпійскія гульні
Дата заснавання / стварэння 2010
Лагатып
Выява
Спорт стральба з лука, лёгкая атлетыка, бадмінтон, баскетбол, пляжны валейбол, бокс, веславанне на байдарках і каноэ, веласпорт, скачкі ў ваду, конны спорт, фехтаванне, хакей на траве, футбол, гольф, гімнастыка, гандбол, дзюдо, сучаснае пяцібор'е, акадэмічнае веславанне, рэгбі-7, стралковы спорт, плаванне[d], настольны тэніс, тэквандо, тэніс, трыятлон, валейбол, цяжкая атлетыка, барацьба, парусны спорт, гарналыжны спорт, біятлон, бабслей, лыжныя гонкі, кёрлінг, фігурнае катанне, фрыстайл, хакей з шайбай, санны спорт, лыжнае дваябор’е, шорт-трэк, скелетон, скачкі на лыжах з трампліна, снаўбордынг, long track speed skating[d] і скі-альпінізм[d]
1/частата падзеі 4 год
Арганізатар Міжнародны алімпійскі камітэт
Мінімальны ўзрост 14 год
Максімальны ўзрост 18 год
Афіцыйны сайт olympic.org/youth-olympi…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўная мэта Гульняў — уцягненне ў алімпійскі рух спартыўнай моладзі, яе падрыхтоўка да складаных псіхалагічных умоў міжнародных стартаў, адбор юных талентаў да ўдзелу ў будучых Алімпійскіх гульнях.

Гл. таксама правіць

Зноскі